Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе" Аўдыё
Удзел у мірных сходах ставіцца да катэгорыі грамадзянска-палітычных правоў чалавека. Аднак у Беларусі іх ажыццяўленне пагражае рэпрэсіямі з боку дзяржавы.
Калі вы (альбо вашы блізкія) збіраецеся выйсці на акцыю, вам варта мець уяўленне аб наступных сцэнарах:
- затрыманне
- РУУС (РАУС)
- суд
- арышт
Як на практыцы могуць разгортвацца падзеі? Якія ў вас ёсць правы? Што можна патрабаваць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў і аб чым можна заяўляць на судзе? Як адшукаць затрыманага блізкага чалавека? Можа, ёсць нейкія лайфхакі?
Уся каштоўная інфармацыя — у дзевятым выпуску падкаста. Коратка з ёй вы можаце таксама азнаёміцца з дапамогай тэлеграм-бота, які запусціла Вясна. А ў падкасце ж усё будзе глыбей, болей і з эмоцыямі.
Слухайце выпуск падкаста на на Soundcloud:
Тайм-коды:
1:24 Што трэба зрабіць да пачатку акцыі?
5:04 ЛІНІЯ 1. Калі вас затрымалі:
7:28 Знаходжанне ў РАУС (РУУС)
10:49 Калі вас адпусцілі з РАУС пасля затрымання
12:26 Калі вас не адпусцілі з РАУС, а затрымалі да суда і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ)
13:48 Судовае пасяджэнне. Што казаць на судзе? Аб чым можна хадайнічаць?
17:19 Адвакат — патрэбен ці не?
20:19 Рашэнне суда і што варта зрабіць пасля яго (абскарджванне)
24:01 Тры прычыны, чаму трэба абскардзіць рашэнне суда
24:38 Далі вялізны штраф, а грошай няма. Адседзеў(ла) шмат сутак, а ўтрыманне ў ІЧУ платнае. Як быць? By_Help і салідарнасць
27:43 Апроч адміністрацыйкі вас раптам пачынаюць падазраваць па крымінальным артыкуле за масавыя беспарадкі. Ці выклікаюць у якасці сведкі. Што рабіць?!
34:10 Калі вы раптам атрымалі траўмы ў выніку дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў (клапоцімся пра жыццё і Здароўе!)
36:22 ЛІНІЯ 2. Калі затрымалі вашага блізкага:
38:00 Шукаем у РАУС (РУУС)
40:46 а потым, магчыма, у ІЧУ.
41:39 Спрабуем патрапіць на судовае пасяджэнне. А што, калі туды не пускаюць?
44: 54 Калі вашаму блізкаму прысудзілі арышт — дзе шукаць і як падтрымаць
46:07 Перадаем перадачу
50:02 Трошкі філасофіі — асэнсоўваем атрыманы вопыт
Іншыя выпускі падкаста:
Як распазнаць “ціхара”?
ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
Важныя кантакты:
Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў
"Вясна" запусціла тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях