"Вясна" запусціла тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях
Праваабарончы цэнтр "Вясна" запусціў тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях і для аператыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрымання.
Вясна-бот
@Viasna_bot дапаможа падрыхтавацца да ўдзелу ў мірнай акцыі, звязацца з блізкімі ў выпадку затрымання і справіцца з яго наступствамі.
Якія магчымасці дае "Вясна-бот"?
- Паведаміць пра сваё затрыманне і/або аб затрыманні іншага чалавека;
- Праверыць факт затрымання блізкага і даведацца, як яму дапамагчы;
- Атрымаць дапамогу пасля затрымання;
- Атрымаць інструкцыі і карысныя парады па падрыхтоўцы да ўдзелу ў мірнай акцыі.
У кожнага карыстальніка тэлеграм-бота ёсць магчымасць ужо цяпер ўнесці свае дадзеныя ў "Асабісты кабінет" у раздзеле "Налады" для таго, каб у выпадку затрымання не марнаваць час на іх увод.
"Вясна" раіць усім азнаёміцца з функцыяналам бота да паходу на акцыі, а таксама будзе рада водгуках па яго працы, якія можна пакінуць па спасылцы: www.bit.ly/Viasna-Bot-Report
Таксама аб затрыманні можна паведаміць па тэлефоне гарачай лініі "Вясны": +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber), @ViasnaSOS-тэлеграм.
Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў
Телеграм-канал Праваабарончага цэнтра "Вясна": https://t.me/viasna96