Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў
https://spring96.org/be/news/98781
2020
2020-08-11T22:47:00+0300
2020-08-11T22:47:00+0300
2021-12-02T20:10:35+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna12.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца.
Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ "Вясна" па наступных кантактах:
Прыем інфармацыі і кансультаванне па затрыманнях:
- праз тэлеграм-бот @viasna_bot;
- на гарачую лінію ў тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna;
- праз пошту: viasna@spring96.org, pierasled@spring96.org
Калі вас затрымалі, альбо вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:
- імя і прозвішча затрыманага,
- калі і дзе адбылося затрыманне,
- ці ужываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,
- ці адносіцца ён да ўразлівых группаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзецей ці старых бацькоў т.п.), альбо з’яўляецца журналістам.
Вам падкажуць:
- дзе можна шукаць затрыманых,
- дзе можна бачыць спісы затрыманых,
- чаго чакаць у бліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.
Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведнаму гораду.
У хуткім часе ПЦ "Вясна" запусціць "бота" для збора інфармацыі і дапамогі затрыманым.