viasna on patreon

Беларусь вачыма замежных праваабаронцаў — новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

2021 2021-08-04T19:49:11+0300 2021-08-04T20:45:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь апынулася ў вялізным вітку рэпрэсій: ліквідуюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, а сем прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра “Вясна” знаходзяцца ў СІЗА.

Але як беларускія ўлады паводзілі сябе 10, 15, 17 гадоў таму?

Гераіні 21-га выпуску падкаста – гэта замежныя праваабаронцы, якія ў розны час былі ў Беларусі. Навошта яны прыязджалі? Якой яны пабачылі нашу краіну і з чым яны там сутыкнуліся? Як беларускія ўлады намагаліся ім перашкодзіць – і як праваабаронцы даведваліся пра гэта?

У падкасце мы патэлефануем у Стакгольм, Варшаву, Парыж, Лондан і Оксфард – і гераіні самі распавядуць свае гісторыі.

Гэты выпуск падкасту рэтраспектыўны: ён дапаможа лепей зразумець нашу краіну і людзей, якія ў ёй жывуць.

Таксама адкажам на пытанні:

  • Што агульнага ў Беларусі і Ірландыі?
  • Ці мог існаваць мем “міліцыя прыйшла да міліцыі” 10 гадоў таму?
  • Ці можа жыхар Швецыі вывучыць беларускую мову як родную?
  • Як у Беларусі можна замерзнуць больш, чым у Магадане?

Слухайце 21-ы выпуск падкаста тут:

"Вясна прыйдзе" · #21. Беларусь глазами иностранных правозащитниц

Падкаст даступны таксама на youtube.


Нагадаем, што сёння, 4 жніўня, адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.

14 ліпеня Бяляцкі зноў быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў СІЗА.

Міжнародная арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітзняволеным праваабаронцам "Вясны" Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзю Лабковічу. Кожны можа далучыцца!


Поўны спіс выпускаў "Вясна прыйдзе" можна пабачыць тут.

Падпісвайцеся на "Вясна прыйдзе" у SoundCloud і youtube, каб атрымліваць паведамленні аб новых выпусках.

Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com


Іншыя выпускі:

Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”

Праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры. Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу. Як у яе справы?

“Чорны” аўторак 16 лютага: вобшукі ў “вясноўцаў” вачамі іх сваякоў – Новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

Сілавікі прыйшлі не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі. Менавіта ім і прысвячаецца новы выпуск падкаста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства