viasna on patreon

Хатні, жнівеньскі і акушэрскі... Гвалт. Размова з Вольгай Гарбуновай у падкасце "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2021 2021-12-09T22:31:24+0300 2021-12-15T16:29:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka_25.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вольга Гарбунова – беларуская актывістка і праваабаронца ў сферы жаночых правоў. Доўгі час яна была часткай "Радзіславы" – грамадскага аб'яднання, якое дапамагае жанчынам, пацярпелым ад гвалту.

Цяпер Вольга Гарбунова – палітзняволеная. Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года.

"Пасля жніўня 2020 беларусам стала лягчэй тлумачыць, што такое хатняе і гендэрнае гвалт", — адзначыла Вольга.

Кожны год 25 лістапада праходзіць кампанія 16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту. Кампанія завяршаецца 10 снежня — у Міжнародны Дзень правоў чалавека. Сёлета Вольга да кампаніі далучыцца не змагла…

Пра гвалт над жанчынамі і мужчынамі, пра гвалт, які жыў задоўга да жніўня 2020 і пасля яго, а таксама пра гвалт акушэрскі і асабісты вопыт — пра гэта Вольга распавяла «Вясне прыйдзе», калі была яшчэ на волі.

Слухаем голас Вольгі Гарбуновай і яе гісторыі ў 25-ым выпуску праваабарончага падкасту "Вясна прыйдзе":

"Вясна прыйдзе" · #25. Домашнее, августовское и акушерское… Насилие. Разговор с Ольгой Горбуновой

Слухайце гэты выпуск подкаста таксама на SoundCloud ці YouTube. І падпісвайцеся!

Пытанні, каментары і прапановы пішыце на viasnapryjdzie96@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства