Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай Аўдыё
Праваабаронца "Вясны" Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1 (Мінск, вуліца Валадарскага). Абвінавачваецца яна па частцы 3 артыкула 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі) і чакае суда. Зараз стала вядома, што знаходжанне Марфы пад вартай падоўжанае да 17 студзеня 2021 года.
Тым часам Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры (Марфа каардынавала Валанцёрскую службу "Вясны"), а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — Марфа сама была валанцёркай у каціным прытулку, а праз краты вокнаў у СІЗА яна здолела разгледзець бяздомных катоў — і нават паспрабавала дапамагчы ім.
А як жа Марфе сядзіцца ў СІЗА? Што вядома пра яе? Ці даходзяць лісты?
У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення. Гэта дапаможа нам пазнаёміцца бліжэй з тым, чым яна займалася ў рамках сваёй праваабарончай дзейнасці — за што цяпер яе спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.
Слухайце выпуск падкаста таксама на Soundcloud ці YouTube.
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com
Іншыя цікавыя выпускі падкаста:
СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста