viasna on patreon

Пачалася ў 2022-м або ідзе 8 гадоў — вайна на тэрыторыі Украіны. Што варта ведаць беларусам? Падкаст "Вясна прыйдзе"

2022 2022-03-01T13:28:46+0300 2022-03-01T14:33:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka_26.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 лютага 2022 года кіяўлянін Яўген прачнуўся ў горадзе, які бамбілі. А Руслан хвалюецца менш за іншых: ён свой дом страціў яшчэ ў 2014 годзе, у Данецку. І стаў “унутрана перамешчанай асобай”.

“У нас вайна ідзе ўжо восьмы год”, — так часта гаварылі украінцы. Тэрыторыя ОРДЛО (Отдельные районы Донецкой и Луганской областей) часова акупавана Расіяй, але гэтая акупацыя “неафіцыйная”. Што прыводзіць да сітуацыі, калі за парушэнне правоў чалавека там няма каму адказаць.

У Луганскай вобласці я пакінула сваю хату, а цяпер у мяне хочуць адабраць і маю краіну”, — кажа жанчына, якая ўцякла ад ваенных дзеянняў у 2014-м годзе і прыйшла на антываенны мітынг 24 лютага 2022 года — у дзень, калі Расія адкрыта напала на Украіну.

У падкасце гаворым пра правы чалавека ў вайне і на вайне. Пра антываенныя мітынгі, якія ў адных краінах праходзяць свабодна, а ў іншых (дзвюх) за іх затрымліваюць, бо гэта “парушэнне”. Парадаксальна (ці не?), свабоды мірных сходаў няма менавіта ў тых краінах, адкуль ідзе наступ на Украіну. І ў якіх граміцца грамадзянская супольнасць дзеля таго, каб на дзеянні дзяржавы ніхто не мог паўплываць.

Дэзертырства ці крымінальная адказнасць? Вялікая імперыя ці савецкая акупацыя? Што тут трэба ведаць беларусам і на што звярнуць увагу? Слухаем падкаст на розных пляцоўках тут, а таксама ў SoundCloud:

"Вясна прыйдзе" · #26. Пачалася ў 2022-м або ідзе 8 гадоў — вайна на тэрыторыі Украіны. Што варта ведаць беларусам?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства