Падкаст "Вясна прыйдзе": Тры гісторыі трох маці — і іх сыноў, рэпрэсаваных з-за прэзідэнцкіх выбараў 2020 Аўдыё
https://spring96.org/be/news/101158
2020
2020-12-30T23:54:00+0300
2020-12-30T23:54:00+0300
2021-01-07T15:02:30+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ikonka-17.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апошні выпуск подкаста "Вясна прыйдзе" адыходзячага 2020 года прысвечаны гісторыям трох маці, чыіх дзяцей закранулі жорсткія рэпрэсіі. Гісторыі запісаныя ў розны час:
- у канцы ліпеня, калі ідзе прэзідэнцкая выбарчая кампанія — а Вольга, маці палітвязня Дзмітрыя Фурманава, затрыманага па "справе Ціханоўскага", абвяшчае галадоўку ля сцен СІЗА№1. У той момант Вольга задаецца пытаннем, як жа пройдуць выбары?
- у сярэдзіне жніўня — адразу пасля абвяшчэння выніках выбараў — маці Алега Харытончыка распавядае, як шукала свайго сына, затрыманага 11 жніўня і адпраўленага на Акрэсціна. "Ужо пачало цямнець, і раптам людзі сталі разбягацца... да Акрэсціна пад'язджае машына, з якой выбягаюць людзі ў чорным — а людзі ў рассыпную…"
- у канцы лістапада — Вольга, маці Яна Салановіча, асуджанага ўжо на 115 сутак адміністрацыйнага арышту, кожны дзень правярае спісы і кожны чацвер ходзіць перадаваць перадачы. Яна не раз бачыла, як з Акрэсціна выязджаюць аўтазакі з затрыманымі: "Я ўжо як крэпки арэшак і стараюся падтрымліваць іншых маці, калі бачу, што яны на мяжы нервовага зрыву... Але туды ж прыходзяць дзядулі і бабулі... Што ў іх у душы адбываюцца, калі яны бачаць гэта ўсё? Гэта страшна ўявіць".
Больш падрабязную інфармацыю аб трох гісторыях — у 17-ым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе":
Слухайце выпуск падкаста таксама на Soundcloud ці YouTube.
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com
Іншыя цікавыя выпускі падкаста:
"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй
СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай