Праваабаронца за кратамі: дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП — знаёмімся з Леанідам Судаленкам у падкасце “Вясна прыйдзе”
Леанід Судаленка — праваабаронца з Гомеля. Са студзеня 2021 года ён знаходзіцца ў СІЗА, а з верасня над ім распачаўся суд. У закрытым рэжыме. Свой Дзень народзінаў Леанід таксама правёў на судовым пасяджэнні — 23 верасня яму споўнілася 55 гадоў.
А ў 23-м выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” прапануем вам даведацца больш пра асобу і дзейнасць Леаніда Леанідавіча Судаленкі.
Адвакат дармаедаў, станочнік па зваротах у КПЧ ААН, “вясновец”, прадстаўнік незалежнага прафсаюза, бацька чатырох сыноў (сярод якіх таксама ёсць Леанід Леанідавіч) і стваральнік маласольных агуркоў — чым яшчэ цікавы Леанід Леанідавіч?
Некалькі акалічнасцяў:
- У Леаніда Леанідавіча ёсць сын Леанід — а значыць ён таксама Леанід Леанідавіч;
- “Бліжэй да зямлі, бліжэй да людзей” — як выглядаў офіс на Палескай і якія людзі туды прыязджалі?
- Дзякуючы Леаніду КПЧ ААН звярнуў увагу на рэпрэсіі ў Беларусі
- Хто атрымліваў ад Леаніда агуркі, а хто — не агуркі?
- Праваабаронца Леанід Судаленка vs суддзя Сяргей Салоўскі, які яго судзіць.
Слухаем!
"Вясна прыйдзе" · #23. Праваабаронца за кратамі: Дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП – хто такі Леанід Судаленка?
Слухайце выпуск падкаста таксама на SoundCloud ці YouTube.
Поўны спіс выпускаў "Вясна прыйдзе" можна пабачыць тут.
Падпісвайцеся на "Вясна прыйдзе" у SoundCloud і YouTube, каб атрымліваць паведамленні аб новых выпусках.
Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com