Навіны на тэму: дыфамацыя
18.07.2022 За каментары на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па "справе Зельцэра" судзяць бібліятэкарку
Жанчына была затрыманая 30 верасня 2021 года ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
17.07.2022 "Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму
Крымінальная справа Яўгена Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.
16.07.2022 Мінуў тэрмін даўнасці. Падборка крымінальных спраў за "абразы", дзе абвінавачаных так і не асудзілі
Ляхавічы, Светлагорск, Кобрын і Гомель.
14.07.2022 За абразу суддзі, чыноўніка, супрацоўніка міліцыі і прэзідэнта вынесены прысуд жыхарцы Магілёва
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 12 ліпеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы Ганны Кандраценка. Жанчыну абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
13.07.2022 Жыхара Полацка за абразы супрацоўнікаў МУС асудзілі ў другі раз
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Ігар Іваноў 8 верасня 2021 года ў глабальнай сетцы інтэрнет у тэлеграм-чаце "Шалтай-Балтай" размясціў абразлівыя каментары ў адрас першага намесніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
12.07.2022 Ляпіў у Жабінцы "няправільныя" партрэты Лукашэнкі: чарговы прысуд за абразу прэзідэнта
Судом Жабінкаўскага раёна 5 ліпеня разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Жэдзіка, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі.
11.07.2022 За абразы прэзідэнта і распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі жыхара Бабруйска
Вырабіў і размясціў у сацыяльнай сетцы і відэахостынгу TikTok у адкрытым доступе 3 відэазвароты, у якіх зняважыў кіраўніка дзяржавы.
11.07.2022 Напісаў антываенны верш з абразамі прэзідэнта і запісаў яго ў Цік-Ток
Суд Віцебскага раёна 8 ліпеня разгледзеў крымінальную справу Аляксея Вячэрняга, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч .1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
07.07.2022 За рэпост камедыйных відэаролікаў з выявай прэзідэнта асудзілі жыхара Баранавічаў
Ігара Фалейчыка 14 красавіка выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе яго чакалі супрацоўнікі міліцыі. Затрымалі спачатку па адміністрацыйнай справе нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, а з 17 красавіка па крымінальнай.
06.07.2022 Два гады "хатняй хіміі" за адно слова ў адрас маёра Каляды і лейтэнанта Таразевіча
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разгляду па справе Святланы Трапковай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".
04.07.2022 Жыхарку Светлагорска, абвінавачаную ў абразе міліцыянта, вызвалілі ад адказнасці
Па матэрыялах абвінавачання, Марына Савельева яшчэ ў 2020 годзе пакінула зняважлівы, на меркаванне следства, каментарый у інтэрнэце пад допісам пра супрацоўніка міліцыі Уладзіміра Казлоўскага.
04.07.2022 Мужчыну асудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле дыфамацыйных і "наркатычнага" артыкулаў
Яго прызналі вінаватым па двух дыфамацыйных артыкулах — арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса, — а таксама паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса.
04.07.2022 Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на паўтара года калоніі
Паводле матэрыялаў абвінавачання Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментары (адзін з іх — "Пр…") пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах "Вікінг" і "Мая краіна Беларусь".
04.07.2022 Асудзілі дзяўчыну, якая абразіла ўчастковага інспектара, нібыта датычнага да смерці Рамана Бандарэнкі
Суду патлумачыла, што, убачыўшы ў чаце групы "Карнікі Беларусі" публікацыю пра супрацоўніка міліцыі і пра яго нібыта датычнасць да смерці Рамана Бандарэнка, эмацыйна адрэагавала падобным чынам.
02.07.2022 За абразу прэзідэнта і распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі жыхара Чэрыкава
Магілёўскім абласным судом 29 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Чэрыкава Віктара Карніенкі, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы.