viasna on patreon

За абразу суддзі, чыноўніка, супрацоўніка міліцыі і прэзідэнта вынесены прысуд жыхарцы Магілёва

2022 2022-07-14T17:46:35+0300 2022-07-15T09:49:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-sud-leninski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by

Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 12 ліпеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы Ганны Кандраценка. Жанчыну абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады, абраза прэзідэнта Беларусі і абраза суддзі альбо народнага засядацеля.

Судовы працэс вяла суддзя Наталля Панасенка.

Суд пачаўся 30 чэрвеня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Па матэрыялах абвінавачання 37-гадовая жыхарка Магілёва на працягу 2021 года ў некалькіх дэструктыўных Telegram-каналах размяшчала абразлівыя каментары ў адрас кіраўніка дзяржавы, старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, суддзі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд прызнаў Кандраценка вінаватай ва ўчыненні злачынстваў па ч. 1 арт. 368, арт. 369 і арт. 391 Крымінальнага кодэкса і па сукупнасці прысудаў ёй прызначанае канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства