viasna on patreon

"Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму

2022 2022-07-17T11:05:10+0300 2022-07-17T11:08:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zbarjuski-3-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Збароўскі. Фота з сацыяльных сетак

Яўген Збароўскі. Фота з сацыяльных сетак

У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

Справу разглядаў суддзя Ігар Собалеў.

Крымінальная справа 28-гадовага Збароўскага не зусім звычайная: яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.

Паводле матэрыялаў справы, Яўген Збароўскі ў жніўні мінулага года адправіў у Telegram тэксты аб метадах вырабу гаручых рэчываў, запальных гранат, вызначэнні аб'ектаў для знішчэння і пашкоджання, стварыў умовы для арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці "(ч. 1 арт. 13 і ч.1 арт. 293 КК);

Затым з верасня 2020 года і па жнівень 2021 года ў каналах і чатах "размясціў матэрыялы з абразамі (ч.1 арт. 368 КК) і паклёпам (ч. 2 арт. 367 КК)" у адрас Аляксандра Лукашэнкі;

ён жа ў кастрычніку 2021 года пакінуў у тэлеграм-каналах каментары, "скіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці да прадстаўнікоў праваахоўнага блока "(ч. 1 арт. 130 КК);

у лістападзе 2020 года і чэрвені 2021 перавёў для "забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці" адміністратарам Telegram-каналаў 0,28 і 0,004 біткойна (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК);

у лістападзе 2021 года ў чаце пад публікацыяй з фотавыявай інспектара па горадзе Менску размясціў паведамленні абразлівага характару (арт. 369 КК);

са снежня 2019 года па студзень 2020 года набыў  "асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы "(ч. 1 арт. 328), а на тэрыторыі Расіі (у Бранскай вобласці) купіў агнястрэльную зброю – пісталет Макарава (ПМ)  і не менш 46 патронаў да яго (ч. 2 арт. 295 і ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса).

Так, атрымаўшы інфармацыю пра месцазнаходжанне абсталяванага тайніка з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі на тэрыторыі Бранскай вобласці, у неўстаноўлены час незаконна набыў пісталет, які з'яўляецца ручной агнястрэльнай зброяй.

Абвінавачаны Збароўскі сваю віну прызнаў часткова, патлумачыў, што ён быў нязгодны з вынікамі выбараў прэзідэнта Беларусі, і менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 Крымінальнага кодэкса  па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных яму пакаранняў канчатковы вырак: пазбаўленне волі тэрмінам на 8 гадоў ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства