viasna on patreon

За абразы прэзідэнта і распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі жыхара Бабруйска

2022 2022-07-11T06:14:11+0300 2022-07-11T10:18:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-sud-31.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд.

Магілёўскі абласны суд.

У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд жыхару Бабруйска Анатолю Яскевічу, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці і варажненчы (ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Ігар Зямцоў.

Па матэрыялах следства, яшчэ ў траўні 2021 года, выкарыстоўваючы навіну аб крушэнні ваеннага самалёта ў горадзе Баранавічы і гібелі дваіх лётчыкаў, у сацыяльнай сетцы і відэахостынгу Tik-Tok, 35-гадовы Яскевіч сістэматычна размяшчаў у адкрытым доступе відэазвароты, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў сілавых ведамстваў.

Таксама ў траўні 2021 года ён вырабіў і размясціў у сацыяльнай сетцы і відэахостынгу TikTok ў адкрытым для неабмежаванага колькасці асоб доступе 3 відэазвароты, у якіх зняважыў кіраўніка дзяржавы, ілжыва абвінаваціў яго ў цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда прызнала Яскевіча вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Шляхам частковага складання пакаранняў Яскевічу прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд быў вынесены 6 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства