Навіны на тэму: хакей-2014
04.06.2014 358 прастытутак затрымалі падчас чэмпіянату сьвету
Зь іх 199 прапаноўвалі свае паслугі праз інтэрнэт, 132 былі затрыманыя на вуліцах і аўтатрасах, 27 — у гатэлях і начных клюбах. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў.
29.05.2014 Міністар у «зоне гасьціннасьці»: «Узяць!»
Батарэі жаночых шпілек калі дзьвярэй камэр, побач «сядзіць» чэмпіён Беларусі ў адзінаборствах, а менскія наркаманы штодня зарабляюць на дробных крадзяжах два мільёны рублёў – Андрэй Ткачоў, 28-гадовы інструктар па фітнэсе і івэнт-мэнэджар, распавёў Радыё Свабода, як ён адбыў 15 сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
27.05.2014 Мінінфармацыі вынесла папярэджанне газеце «Свободные новости плюс»
Чыноўнікі вінавацяць рэдакцыю ў нанясенні шкоды грамадскім інтарэсам і фармаванні негатыўнага стаўлення да прайшоўшага Чэмпіянату свету па хакеі.
26.05.2014 Актывіста НБП Аляксандра Палякова суд пакараў штрафам
26 траўня адміністратыўная справа нацбола Аляксандра Палякова, затрыманага амапаўцамі за бел-чырвона-белы сцяг, разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Палякова вінаватым у “дробным хуліганстве”.
26.05.2014 Мікалая Дземідзенку пасля ЦІПу ноч пратрымалі ў РУУСе
Актывіста «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенку пасля сканчэння тэрміну адміністратыўнага арышту ўсю ноч міліцыянты пратрымалі ў РУУСе Фрунзенскага раёна Менска, бо “чэмпіянат яшчэ не скончыўся”.
26.05.2014 Хакей скончыўся: спецназ зачысціў зону гасціннасці
Сотні людзей, здаецца, святкавалі б і да раніцы, але спецназ пачаў зачышчаць Зону гасціннасці ля Палаца спорту і адцясняў людзей у бок Нямігі. Былі выпадкі, калі людзей жорстка білі за тое, што яны не хацелі сыходзіць са святочнага замчышча.
26.05.2014 Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч падводзіць свае, праваабарончыя, вынікі чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Мінску з 9 па 25 траўня.
26.05.2014 Гутарка зь Юліяй Ляшкевіч, ініцыятаркай яркіх кампаній па падтрымцы палітвязьняў у часе ЧС па хакеі
Якія кампаніі праводзіліся падчас ЧС па хакеі ў абарону сядзельцаў? Ці сапраўды грамадзянская супольнасьць Беларусі робіць максымум для падтрымкі палітвязьняў? Мы пагутарылі зь Юліяй Ляшкевіч, рэклямшчыцай, ініцыятаркай яркіх ідэяў на карысьць беларускага грамадзтва, даведаліся пра хаду кампаніі з хэштэгамі, таталізатар, а таксама задаліся пытаньнем, чаму апазыцыя не скарысталася магчымасьцю расказаць замежнікам пра беларускія рэаліі.
25.05.2014 Юрый Рубцоў абвясціў галадоўку супраць новага арышту
22 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля асудзіў апазіцыйнага актывіста Юрыя Рубцова, які толькі вызваліўся пасля 25-сутачнага арышту з Мінскага ЦІПу, да 5 сутак адміністратыўнага арышту. У знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага свавольства ў ІЧУ Рубцоў абвясціў галадоўку.
24.05.2014 Футбольнага заўзятара аштрафавалі за нацыянальную сімволіку
24-гадовы жыхар сталіцы Алег быў затрыманы ўвечары 22 траўня на “Мінск-Арэне” - прыцягнуў да сябе ўвагу намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сцяжком. 23 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала яго штрафам за "дробнае хуліганства".
23.05.2014 Офіс па правах інвалідаў назваў нездавальняльным безбар'ернае асяроддзе ў Мінску на аб'ектах ЧС па хакеі
Валанцёры абследавалі 47 аб'ектаў. У іх ліку спарткомплексы «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», цэнтральныя вакзалы і нацыянальны аэрапорт Мінск, хостэлы і гасцініцы, цэнтральныя ўнівермагі і іншыя.
22.05.2014 FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца (Ролік №3)
FIDH стварыла відэаролікі, каб прыцягнуць увагу ў сацыяльных сетках да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Беларусі з 9 па 25 траўня.
22.05.2014 Брытанскага журналіста не пусцілі ў Беларусь
Журналіста Channel 4 News Джонатана Рагмана высадзілі на беларускай мяжы. Пра гэта ён паведаміў у «Твітэры»: «Мне забаранілі ўязджаць у Беларусь. Высадзілі з цягніка і «павязалі».
22.05.2014 Міліцыянт упрошвае актывіста сесці на суткі: «Дима, пожалей меня, открой двери» (ВІДЭА)
Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка выклаў у інтэрнэт запіс размовы з міліцыянтам. Хлопца прыйшлі забраць на суткі перад 9 Мая. Але ён адмовіўся ўпусціць міліцыянта, і дыялог адбываўся праз замкнёныя дзверы.
21.05.2014 З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно затрыманне: Яўген Манько
Футбольны фанат Яўген Манько быў затрыманы 8 траўня ў сябе дома і арыштаваны на 20 сутак. 20-гадовы маладзён з'яўляецца чэмпіёнам Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў. Пра затрыманне Праваабарончаму цэнтру "Вясна" сёння паведаміла яго маці.