Навіны на тэму: хакей-2014
21.05.2014 Аляксандр Францкевіч: Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў разгружаецца ад затрыманых
Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч 20 мая вызваліўся з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску пасля 25-сутачнага арышту.
19.05.2014 Шведскага праваабаронцу Роберта Хорда затрымалі на "Чыжоўка-Арэне"
Кіраўнік Civil Rights Defenders Роберт Хорд 19 траўня прыбыў у Мінск для сустрэчы са старшынёй Шведскай федэрацыі хакея Крыстэрам Энглундам, каб праінфармаваць яго аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Сустрэча была прызначаная на "Чыжоўка-Арэне", дзе сёння спаборнічаюць каманды Італіі і Швецыі.
19.05.2014 Civil Rights Defenders нагадае пра 33 месяцы зняволення Алеся Бяляцкага
Кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберт Хорд, які збіраецца на Чэмпіянат свету па хакеі ў Менск, падрыхтаваў адмысловы хакейны швэдар з надпісам “Bialiatski” і з вялікімі літарамі: 33.
19.05.2014 Еўрасаюз асуджае адвольныя затрыманні і арышты актывістаў у Беларусі
Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці: "Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і вызваліць усіх асобаў, несправядліва затрыманых, зняўшы ўсе абвінавачванні супраць іх". Таксама ЕС паўтарае заклік да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.
19.05.2014 FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца (Ролік №2)
FIDH стварылa тры міні-відэаролікі, каб прыцягнуць увагу ў сацыяльных сетках да парушэнняў правоў чалавека, якія яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Беларусі з 9 па 25 траўня.
16.05.2014 "Чэмпіянат свету па палітвязнях" - білборды на мяжы
Чэмпіянату свету па хакеі 2014 - гэтае свята не для ўсіх. Паблізу ад беларускай мяжы гасцей сустракаюць білборды з напамінам пра беларускіх палітвязняў.
15.05.2014 Алега Керуля арыштавалі на 25 сутак арышту
У судзе Першамайскага раёна Менска прадоўжыўся разгляд адміністратыўнай справы актывіста Алега Керуля. Рашэнне - 25 сутак арышту.
14.05.2014 Актывіст пасля вызвалення распавёў, як працуе канвеер зачыстак
Актывіст Мікалай Бабушкін, вярнуўшыся з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, распавёў новыя факты пра прэвентыўныя затрыманні актывістаў перад Чэмпіянатам свету па хакеі.
14.05.2014 FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца
FIDH стварылa невялікія відэаролікі, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя ў Беларусі і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату, які зараз праводзіцца. «Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - заклікаюць праваабаронцы.
13.05.2014 Швейцарскія праваабаронцы - у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Швейцарскае аддзяленне Amnesty International праводзіць кампанію, прымеркаваную да Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, падчас якой заклікае беларускія ўлады «да сумленнай гульні ў галіне правоў чалавека».
12.05.2014 Лукашэнка ігнаруе зварот кіраўніка Федэрацыі хакея Швецыі
Дыктатар не адказаў на патрабаванне Крыстэра Энглунда растлумачыць дэпартацыю праваабаронцы Марціна Углы.
12.05.2014 Уладзіміра Кумца пакаралі арыштам на 20 сутак
У судзе Ленінскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа Уладзіміра Кумца. Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзін. Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне.
12.05.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Чэмпіянат свету па хакеі 2014 у Мінску азмрочаны затрыманнямі
Праваабарончыя арганізацыі з Германіі, Швейцарыі, Швецыі, Бельгіі, Чэхіі і Польшчы асуджаюць рэпрэсіі супраць тых, хто падчас Чэмпіянату свету па хакеі гатовы выказацца супраць жудаснага становішча з правамі чалавека ў Беларусі, і заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея адмовіцца ад супрацы з беларускім рэжымам.
12.05.2014 Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага не пусцілі ў Беларусь
Услед за кіраўніком шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцінам Углам, на Чэмпіянат свету па хакеі не пусцілі дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага.
11.05.2014 Двух нарвэскіх палітыкаў, якія ехалі на чэмпіянат, высадзілі зь цягніка і адправілі дадому
Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Літвы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.