Навіны на тэму: хакей-2014

У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў (абнаўляецца)

08.05.2014 У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў (абнаўляецца)

У судах Менска пачаліся разгляды адміністратыўных спраў адразу чатырох грамадскіх актывістаў, затрыманых міліцыяй напярэдадні і ўначы. Гэта Сяргей Мацкойць, Настасся Кухта, Аляксандр Арлоў і Леанід Кулакоў.

Гародня: маладафронтавец Станіслаў Рачкель засуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту

08.05.2014 Гародня: маладафронтавец Станіслаў Рачкель засуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту

8 траўня ў Гародні ў судзе Кастрычніцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да сябра “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля і ягонага сябра. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла не захацела ўзяць пад увагу акалічнасці справы і засудзіла абодвух нібыта за дробнае хуліганства да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Паўлу Севярынцу вынеслі афіцыйнае папярэджанне

08.05.2014 Паўлу Севярынцу вынеслі афіцыйнае папярэджанне

Сёння аб 11-й гадзіне сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павал Севярынец быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёну Менска, дзе яму вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.

Аляксандра Сцепаненку папярэдзілі, каб не “рыпаўся” пад час ЧС па хакеі

07.05.2014 Аляксандра Сцепаненку папярэдзілі, каб не “рыпаўся” пад час ЧС па хакеі

Актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка напісаў ў Facebook аб тым, што нядаўна вярнуўся з апорнага пункта аховы парадку № 83, дзе з ім была праведзеная "прафілактычная размова". Сцепаненку афіцыйна папярэдзілі пра "недапушчальнасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў" падчас правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.

Затрыманні і арышты напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2014 працягваюцца (спіс дапаўняецца)

07.05.2014 Затрыманні і арышты напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2014 працягваюцца (спіс дапаўняецца)

У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманні і арышты грамадзян звязаныя з правядзеннем Чэмпіянату свету па хакеі-2014.

Палякова асудзілі з другой спробы

07.05.2014 Палякова асудзілі з другой спробы

Затрыманага 6 траўня ў Менску прадстаўніка арганізацыйнага камітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксандра Палякова асудзілі з другой спробы.

Фанатам сталічнага клуба «Партызан» па 10 сутак арышту

07.05.2014 Фанатам сталічнага клуба «Партызан» па 10 сутак арышту

6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацвёра актыўных фанатаў сталічнага клуба «Партызан». Пасля складання пратаколаў па арт. 17.1 КаАп (дробнае хуліганства) іх адвезлі ў суд Партызанскага раёна. Суддзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх: Іллю Валавіка, Сяргея Пазняка, Кірылу Ермаловіча.

Масавыя суды над актывістамі “Маладога фронту” (абнаўляецца)

06.05.2014 Масавыя суды над актывістамі “Маладога фронту” (абнаўляецца)

6 траўня пройдуць суды над затрыманымi напярэдаднi Чэмпіянату свету па хакеі актывістамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт”.

Праваабаронцы праінфармавалі ААН аб адвольных затрыманнях напярэдадні ЧС-2014

05.05.2014 Праваабаронцы праінфармавалі ААН аб адвольных затрыманнях напярэдадні ЧС-2014

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Рабочую групу па адвольных затрыманнях ААН аб прэвентыўных затрыманнях грамадзян Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі -2014.

Спорт - для спорту

25.04.2014 Спорт - для спорту

Зварот праваабарончых арганізацый да ўрадаў краін-удзельніц Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства