viasna on patreon

Фанатам сталічнага клуба «Партызан» па 10 сутак арышту

2014 2014-05-07T09:21:29+0300 2014-06-12T08:52:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partyzan-fan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацвёра актыўных фанатаў сталічнага клуба «Партызан». Пасля складання пратаколаў па арт. 17.1 КаАп (дробнае хуліганства) іх адвезлі ў суд Партызанскага раёна. Суддзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх:  Іллю Валавіка, Сяргея Пазняка, Кірылу Ермаловіча.

Патрэбна дадаць, што фанаты «Партызана» трымаюцца антыфашысцкіх поглядаў і іх арышт хутчэй за ўсё звязаны з маючым адбыцца неўзабаве ў Менску Чэмпіянатам свету па хакеі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства