viasna on patreon

Масавыя суды над актывістамі “Маладога фронту” (абнаўляецца)

2014 2014-05-06T08:57:41+0300 2014-05-07T14:23:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 траўня пройдуць  суды над затрыманымi напярэдаднi Чэмпіянату свету па хакеі актывістамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт”. Як паведамляе сайт mfront.net  у Гомелi, у судзе Чыгуначнага раёна, будзе разгледжаная адміністратыўная справа  Андруся Цянюты, затрыманага яшчэ 4 траўня. Міліцыянты склалі на яго два адміністрацыйныя пратаколы: за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

У судзе Фрунзенскага раёна Менска адбудзецца суд над  Мiколам Дземiдзенкам, якога затрымалі ўчора позна ўвечары і змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Суда таксама чакаюць Мiхась Мускі i Змiцер Крэмянецкі. Іх справы разгледзіць суд  Ленiнcкага раёна Менска. Ноч да суду Змiцер правёў у Ленінскім РАУСе.

Праваабаронцы расцэньваюць прэвентыўныя затрыманні актывістаў як безпадстаўныя і палітычна матываваныя.

***

Суд Ленінскага раёна Менска. Міхася Мускага пакаралі арыштам на 20 сутак. Суддзя - Міхаіл Хома.

Актывістаў схапілі каля новабудоўлі людзі ў цывільным, павалілі на падлогу, на голавы апранулі мяхі і ўкінулі ў аўтамабіль. У такім стане трымалі больш за гадзіну.

Зміцера Крэмянецкага абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Суддзя - Хома. Сведкай выступіў камандзір узводу амапу Ткачэнка. Прысуд - штраф 15 базавыз велічынь.

 

У судзе Фрунзенскага раёна Міколу Дземідзенку асудзілі па 2 артыкулах КаАП да арышту на 20 сутак. Справу Демідзенкі разглядала суддзя Людміла Лапо. Сведкі - супрацоўнікі міліцыі Крук і Зянько засведчылі, што Дземідзенка спраўляў натуральную патрэбу ў грамадзкім месцы і на заўвагі міліцыі не рэагаваў.

 

Андрэя Цянюту суд Чыгуначнага раёна Гомеля арыштаваў на 10 сутак: 3 сутак — за дробнае хуліганства, 7 сутак —непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Суддзя -  Анатоль Сотнікаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства