viasna on patreon

Праваабаронцы праінфармавалі ААН аб адвольных затрыманнях напярэдадні ЧС-2014

2014 2014-05-05T11:01:06+0300 2014-05-05T11:29:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Рабочую групу па адвольных затрыманнях ААН аб прэвентыўных затрыманнях грамадзян Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі -2014.

Як правіла, актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваннях –  "дробнае хуліганства ", "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі". Суды ж аднабакова і фармальна падыходзяць да разгляду адміністрацыйных спраў, выкарыстоўваюць прэзумпцыю даверу да супрацоўнікаў міліцыі і не надаюць значэнне доказам абароны.

Такія факты затрыманняў праваабарончыя арганізацыі неаднаразова ацэньвалі як беспадстаўныя і палітычна матываваныя .

Па стане на 4 траўня пад арыштам на працяглыя тэрміны знаходзяцца: Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Францкевіч, Юры Рубцоў, Леанід Смоўж, Мікалай Колас, Дзяніс Карноў, Аляксандр Курбацкі, Аляксандр Стукін, Валерый Тамілін, Уладзімір Новікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства