viasna on patreon

Гародня: маладафронтавец Станіслаў Рачкель засуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту

2014 2014-05-08T12:39:54+0300 2014-05-08T14:22:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rachkel-stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Рачкель

Станіслаў Рачкель


8 траўня ў Гародні ў судзе Кастрычніцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да сябра “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля і ягонага сябра. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла не захацела ўзяць пад увагу акалічнасці справы і засудзіла абодвух нібыта за дробнае хуліганства да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Станіслаў Рачкель і яго сябра былі беспадстаўна затрыманыя яшчэ 25 красавіка ў раёне аўтавакзала. На іх былі складзены адміністрацыйныя пратаколы нібыта за хуліганства і  выпіванне ў грамадскім месцы, хоць экспертыза ў той жа дзень не выявіла алкаголю ў арганізмах абодвух. Гэта было ў пятніцу і хлопцы трое сутак да панядзелку прабылі ў ізалятары часовага ўтрымання. Пасля гэтага ім выдалі позвы ў суд на 8-га траўня.

Прысуд суддзі Алены Тоўсцік-Самойлы відавочна палітычна матываваны, яго трэба разглядаць як частку рэпрэсіўнай кампаніі. Якая разгарнулася ў дачыненні да прадстаўнікоў “Маладога Фронту” напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі.

"Гарадзенская вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства