Алега Керуля арыштавалі на 25 сутак арышту
У судзе Першамайскага раёна Менска прадоўжыўся разгляд адміністратыўнай справы актывіста Алега Керуля. Рашэнне - 25 сутак арышту.
14 траўня суддзя Юрый Гарбатоўскі, які вёў адміністратыўны працэс супраць актывіста Алега Керуля, накіраваў справу актывіста на дапрацоўку. Падчас разгляду справы ўзнікла шмат спрэчных момантаў, бо сведкі з боку міліцыі В.С. Жарскі і Б.Г. Бык разыходзіліся ў сваіх паказаннях.
Алег Керуль быў адпушчаны з суда. Аднак ён вырашыў зайсці за сваімі рэчамі ў РУУС Першамайскага раёна і там яго ізноў затрымалі. Пра гэта супрацоўнікі РУУС паведамілі сябру Керуля Дзмітрыю, паведаміўшы што тым часам яны дапрацуюць матэрыялы справы. Паводле закону, Алег Керуль да новага разгляду справы ў судзе мусіць знаходзіцца на волі. Суд па яго адміністратыўнай справе працягнецца 15 траўня і распачнецца а 9-й раніцы.
Алега Керуля затрымалі 13 траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску . Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасці з затрыманымі напярэдадні ЧС па хакеі.