Еўрасаюз асуджае адвольныя затрыманні і арышты актывістаў у Беларусі
Брусель, 16 траўня 2014 года
140516/03
Заява Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці па адвольных затрыманнях больш чым 30 грамадзянскіх і палітычных актывістаў у Беларусі
Мы занепакоеныя пераследам, адвольнымі арыштамі і зняволеннем некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных арганізацый напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. Мы асуджаем прымяненне беларускімі ўладамі адміністратыўных арыштаў у якасці інструмента, накіраванага на стварэнне ціску, страху і няўпэўненасці сярод маладога пакалення Беларусі.
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і вызваліць усіх асобаў, несправядліва затрыманых, зняўшы ўсе абвінавачванні супраць іх. Мы таксама паўтараем наш заклік пра неадкладнае і безумоўнае вызваленне і рэабілітацыю ўсіх палітычных зняволеных.
Гатоўнасць ЕС да далейшага развіцця адносінаў з Беларуссю па-ранейшаму залежыць ад канкрэтных крокаў Беларусі ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона.