358 прастытутак затрымалі падчас чэмпіянату сьвету
https://spring96.org/be/news/71418
2014
2014-06-04T10:23:27+0300
2014-06-04T10:23:27+0300
2014-06-04T10:26:36+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg
Зь іх 199 прапаноўвалі свае паслугі праз інтэрнэт, 132 былі затрыманыя на вуліцах і аўтатрасах, 27 — у гатэлях і начных клюбах. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў.
Амаль усіх прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе штрафу ці адміністрацыйнага арышту.
«На самых буяных таксама складзеныя пратаколы за непадпарадкаваньне міліцыі і дробнае хуліганства», — паведамляе сайт МУС.
Найбольш жанчын затрымалі ў Менску, на прылеглых аўтатрасах і ў кавярнях.
На падставе сьведчаньняў затрыманых напярэдадні і падчас чэмпіянату сьвету Радыё Свабода ня раз паведамляла пра масавыя затрыманьні прастытутак у Менску