viasna on patreon

FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца (Ролік №3)

2014 2014-05-22T17:14:30+0300 2014-05-23T09:32:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/wc-2014-belarus_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) стварыла тры міні-відэаролікі, каб прыцягнуць увагу ў сацыяльных сетках да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Беларусі з 9 па 25 траўня.

Пасля ролікаў пра выкарыстанне прымусовай працы і наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі выйшла трэцяе відэа, прысвечанае праблеме са свабодай выказвання.

«Хакей - усё ОК? У Беларусі правы чалавека парушаюцца кожны дзень. Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - праваабаронцы заклікаюць карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць гэтую акцыю ў Facebook, Instagram і Youtube.

FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца (Ролік №3)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства