Навіны на тэму: карная медыцына
20.01.2024 "Будзем збірацца ў Бераснева". Другі Дзень народзінаў за кратамі
"Вясна" напярэдадні Дня народзінаў Васіля распавядае яго гісторыю жыцця і грамадскай дзейнасці.
30.11.2023 "Медыцына ў турме – чорнае люстэрка, у якое заглянуў кожны з нас"
Грамадская ініцыятыва "Лекары за праўду і справядлівасць" правяла 29 лістапада ў Вільні канферэнцыю "Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі".
26.06.2019 Адабранне дзяцей у Беларусі ці Чаму Дэкрэт №18 павінен быць зменены
У Маладэчне 25 чэрвеня адбыўся круглы стол на тэму “Праблемы прымянення Дэкрэта № 18”, які накіраваны на “дадатковую абарону дзяцей у небяспечных сем’ях”.
12.11.2018 Шукалі перапіску з амбасадамі і праваабарончымі арганізацыямі, а забралі лампавы тэлевізар "Віцязь"
У кватэры віцебскага псіхіятра Ігара Пастнова адбыўся ператрус. Міліцыянты шукалі наркотыкі, парнаграфію, фальшывыя грошы і перапіску з амбасадамі і праваабарончымі арганізацыямі.
28.09.2018 Віцяблян пад канвоем і ў кайданках адвезлі на псіхіятрычную экспертызу
Віцебскага доктара Ігара Пастнова разам з Рафаэлем Кірылавым-Шмільхольдхардам гвалтам адправілі на псіхіятрычную экспертызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках – пад канвоем і ў кайданках.
06.03.2018 Як стаць бяздомнікам у сацыяльна арыентаванай дзяржаве?
У жыхара Ваўкавыскага раёна Аляксандра Саўко апошнім часам склалася крытычная жыццёвая сітуацыя. Змешчаны на прымусовае лячэнне ад сухотаў, ён не змог працаваць і аплочваць паслугі ЖКХ за кватэру, у сувязі з чым суд пазбавіў яго жылля без прадстаўлення іншага жылога памяшкання.
27.10.2017 Сусветная псіхіятрычная асацыяцыя разгледзіць беларускія справы, датычныя карнай псіхіятрыі
Беларускія праваабаронцы, якія апошнія чатыры гады апекаваліся ахвярамі карнай псіхіятрыі, накіравалі зварот да кіраўніцтва Сусветнай псіхіятрычнай асацыяцыі (WPA) з апісаннем пяці найбольш рэзанансных выпадкаў ціску на грамадзянаў і палітычных актывістаў. Эксперты WPA абмеркавалі гэтую тэму падчас кангрэсу арганізацыі, які праходзіў у гэтым месяцы ў Берліне.
21.10.2017 Аляксандр Лапіцкі: Мне патэлефанавалі з “псіхушкі” і запрасілі на банкет
Пенсіянеру з Мінска Аляксандру Лапіцкаму, якога праваабаронцы ў свой час прызналі палітвязнем, адмянілі прымусовае амбулаторнае лячэнне.
29.09.2017 Што адкажа КПЧ ААН наконт законнасці інстытута лячэбна-працоўных прафілакторыяў?
Жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч, вычарпаўшы нацыянальныя сродкі абароны, аспрэчыў ў Камітэце па правах чалавека ААН законнасць існавання ў краіне лячэбна-працоўных прафілакторыяў.
10.03.2017 Наталля Папкова звярнулася ў СК па факце прымусовага змяшчэння ў псіхбальніцу
Актывістка “Маладой Беларусі” Наталля Папкова накіравала заяву ў Бресцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту аб здзейсненным злачынстве ў адносінах да яе – незаконным памяшчэнні ў псіхіятрычную бальніцу.
06.03.2017 Папкова пасля псіхдыспансера: «Мяне проста трымалі там і нікога не пускалі»
Завадатарку Маршу дармаедаў у Берасці адпусцілі з псіхдыспансера 6 сакавіка.
14.12.2016 Маці Уладзіміра Кондруся: У сына вельмі моцна развіта пачуццё справядлівасці
16 лістапада ў Мінску распачаўся судовы працэс над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, якога амаль праз шэсць гадоў судзяць за ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010.
08.10.2016 Дыскусія ў Мінску. “Правы чалавека. Псіхічнае здароўе”
Сябры Магілеўскай праваабарончай групы запрашаюць на публічную дыскусію па пытаннях правоў чалавека ў сферы аховы ментальнага (псіхічнага) здароўя.
04.07.2016 Паэта Славаміра Адамовіча, якога пасля затрымання адвезлі ў Навінкі, адпусцілі
Паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча 4 ліпеня адпусцілі з адзялення псіхіятрычнага шпіталя ў Навінках у Менску. Ніякіх сур’ёзных медыцынскіх даследаванняў не праводзілася.
13.04.2016 Мінчука адправілі на прымусовае лячэнне пасля абразаў на адрас Прэзідэнта
12 красавіка суд Фрунзенскага раёна Мінска вызваліў 79-гадовага жыхара сталіцы Аляксандра Лапіцкага ад крымінальнай адказнасці, але накіраваў на прымусовае лячэнне.