viasna on patreon

Што адкажа КПЧ ААН наконт законнасці інстытута лячэбна-працоўных прафілакторыяў? Дакумент

2017 2017-09-29T11:07:45+0300 2017-09-29T12:03:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ltp_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Светлагорскі ЛПП. Фота: "Гомельская праўда".

Светлагорскі ЛПП. Фота: "Гомельская праўда".

Жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч, вычарпаўшы нацыянальныя сродкі абароны, аспрэчыў ў Камітэце па правах чалавека ААН законнасць існавання ў краіне лячэбна-працоўных прафілакторыяў.

Рашэннем суда Смаргонскага раёна ад 9 жніўня 2017 года жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўны прафілакторый на 12 месяцаў. 

Як паведамляе рэгіянальны праваабаронца "Вясны" Алесь Дзергачоў, з рашэннем суда дадзены грамадзянін не пагадзіўся і абскардзіў яго ў Гарадзенскі абласны суд. Але вызначэннем гэтага суда ад 20 верасня 2017 г. скарга была не задаволеная. Сяргей Цыркуновіч атрымаў вызначэнне абласнога суда  28 верасня 2017 г. і ў гэты ж дзень накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

У скарзе ён адзначыў, што прымусовую ізаляцыю ў лячэбна-працоўным прафілакторыі з абавязковым прыцягненнем да працы лічыць  пазбаўленнем волі з ужываннем прымусовай  працы. І падкрэсліў, што не здзяйсняў крымінальна-каральных дзеянняў, каб суд прыняў да яго такія захады.  Больш таго, бок, які настойвае на накіраванне яго ў ЛПП (Смаргонскі РАУС), не прадставіў статыстычных дадзеных, з якіх можна зрабіць выснову пра эфектыўнасць лячэння ў дадзеных  установах.

 Вызначэнне абласнога суда  28 верасня 2017 г. па справе Сяргея Цыркуновіча.

Вызначэнне абласнога суда  28 верасня 2017 г. па справе Сяргея Цыркуновіча.

 Вызначэнне абласнога суда  28 верасня 2017 г. па справе Сяргея Цыркуновіча.

Пры такіх акалічнасцях, як мяркуе заяўнік, “дзяржава праводзіць навуковыя ці медыцынскія вопыты ў галіне эфектыўнасці лячэння ў ЛПП, прымусова накіроўваючы туды грамадзян”.   Ён лічыць, што Закон ад 4 студзеня 2010 г. «Аб  парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» супярэчыць артыкулам  7,8,9  Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паводле якіх прыніжаючае годнасць абыходжанне (прымусовае лячэнне), адвольнае ўтрыманне пад вартай і прымусовая праца забараняюцца.

На гэтай падставе Сяргей Цыркуновіч просіць камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіць факт парушэння Рэспублікай Беларусь дадзеных артыкулаў Пакта, а таксама рэкамендаваць Рэспубліцы Беларусь адмяніць закон «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх». Акрамя таго, просіць разгледзець скаргу па паскоранай працэдуры, бо з дня на дзень чакае этапавання ў ЛПП, а таксама  рэкамендаваць Рэспубліцы Беларусь прыпыніць выкананне рашэння суда Смаргонскага раёна аб накіраванні яго ў ЛПП  да разгляду дадзенай скаргі.  

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства