viasna on patreon

Дыскусія ў Мінску. “Правы чалавека. Псіхічнае здароўе”

2016 2016-10-08T12:58:48+0300 2016-10-08T13:44:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mph-afisha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Магілеўскай праваабарончай групы запрашаюць на публічную дыскусію па пытаннях правоў чалавека ў сферы аховы ментальнага (псіхічнага) здароўя.

Ці ведаеце Вы, што цягам жыцця ледзь не кожны чацверты чалавек пакутуе на псіхічныя разлады? У якіх выпадках можна прымусова аказваць псіхіятрычную дапамогу, а ў якіх не? Як якасць сферы аховы псіхічнага здароўя ўплывае на грамадства? Такія пытанні ставяць арганізатары дыскусіі.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі Магілеўскай праваабарончай групы, у межах якой апошнія пару год яны спрабуюць займацца гэтай тэмай, падзеляцца сваім досведам і прапануюць абмеркаваць асноўныя выклікі, што стаяць перад правамі чалавека ў такой складанай сферы як ахова псіхічнага здароўя і псіхіятрычная дапамога.

Мерапрыемтсва адбудзецца 12 кастрычніка ў Прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак – 18:30.

Дададзім, што 10 кастрычніка пройдзе Сусветны дзень псіхічнага здароўя, які штогод адзначаецца ААН з 1992 года з мэтай павышэння інфармаванасці насельніцтва адносна праблемаў псіхічнага здароўя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства