viasna on patreon

Наталля Папкова звярнулася ў СК па факце прымусовага змяшчэння ў псіхбальніцу

2017 2017-03-10T15:18:07+0300 2017-03-10T15:50:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/papkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Папкова. Фота: TUT.by

Наталля Папкова. Фота: TUT.by

Актывістка “Маладой Беларусі” Наталля Папкова накіравала заяву ў Бресцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту аб здзейсненным злачынстве ў адносінах да яе – незаконным змяшчэнні ў псіхіятрычную бальніцу.

У заяве актывістка ўказвае, што раніцай 3 сакавіка, калі яна з сястрой выходзіла з дому, яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія адвезлі спачатку ў псіханеўралагічны дыспансер, потым у пракуратуру, а пасля – зноў даставілі ў дыспансер.  

У выходныя ніякіх лекаў Наталлі Папковай не давалі, абследванняў не праводзілі.

“У панядзелак мяне выклікаў галоўны ўрач бальніцы, які сказаў, што я павінна прайсці абследванне па санкцыі пракурора, а калі я добраахвотна гэтага не зраблю, то яны мяне не адпусцяць.

Я прайшла даследванне, мне зрабілі энцэфалаграму галавы ды правялі псіхіятрычныя тэсты, а потым адпусцілі”, - распавяла актывістка.

Са словаў дактароў Наталлі Папковай стала зразумела, што падставай для прымусовай шпіталізацыі стала заява нейкага грамадзяніна пра тое, што ў яе ёсць псіхіятрычнае захворванне і яна сваімі дзеяннямі можа нанесці шкоду свайму здароўю – учыніць суіцыд. Аднак, праведзенае абследванне гэтага не падцвердзіла.

“Я лічу, што маё затрыманне, далейшае дастаўленне і ўтрыманне ў псіхіятрычным шпіталі з'яўляецца нічым іншым, як незаконным і адвольным затрыманнем, з мэтай недапушчэння майго ўдзелу ў мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць прымянення Дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3, якая адбылася ў г. Брэсце 5 сакавіка.

Дадзенымі заведама незаконнымі дзеяннямі службовых асобаў была нанесена істотная шкода маім законным правам, нанесены маральны ўрон”, - адзначае актывістка ў сваё заяве да Следчага камітэта.

Яна просіць правесці праверку на прадмет наяўнасці складу злачынства ў дзеяннях службовых асоб i iншых грамадзянаў, якія маюць дачыненне да незаконнага накіравання і змяшчэння яе ў псіхіятрычную бальніцу.

“Варта адзначыць, што дзеючым крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць за незаконнае змяшчэнне грамадзяніна ў псіхіятрычную бальніцу, а таксама адказнасць за падачу заведама фальшывай заявы, якая стала падставай для прымусовай шпіталізацыі”, - падкрэслівае юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч, які дапамагаў Наталлі Папковай у складанні дакумента.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства