Навіны на тэму: права на абарону
01.09.2011 Другі раз запар адвакат сустрэўся з Дашкевічам
31 жніўня палітвязьня Зьмітра Дашкевіча горацкай калёніі наведаў адвакат. Пасьля гучнай інфармацыі ў СМІ аб перасьледзе Дашкевіча ў турме адвакат у чарговы раз здолеў сустрэцца з падабаронным. Перашкодаў гэтым разам не было.
31.08.2011 Сёмым адвакатам, якую з-за абароны ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня пазбавілі ліцэнзіі стала Тамара Сідарэнка
Калегія Міністэрства юстыцыі Беларусі зацвердзіла рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі адвакату Т. Сідарэнка.
17.08.2011 Адваката Тамару Сідарэнку пазбавілі ліцэнзіі
На паседжанні кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 жніўня было прынятае рашэньне аб спыненьні дзеяньня ліцэнзіі адвакату Тамары Сідарэнка. Падставы спыненьня дзеяньня ліцэнзіі пакуль невядомыя.
16.08.2011 Адвакату зноў не далі сустрэцца з Дашкевічам
16 жніўня адвакату ў чарговы раз не дазволілі наведаць у горацкай калёніі зьняволенага на два гады старшыню "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча.
11.08.2011 Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным
11 жніўня адвакат палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча чарговы раз паспрабаваў сустрэцца са сваім падабаронным у папраўчай калоніі №9 у Горках. Аднак адміністрацыя калоніі адмовіла ў сустрэчы, спаслаўшыся на “службовую неабходнасьць”.
01.08.2011 Адвакаты, якія не прайшлі атэстацыю, маюць намер адстойваць сваё права на прафесійную дзейнасць
Адвакаты Ганна Бахціна і Дар'я Ліпкіна, якія не прайшлі ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі Беларусі пазачарговую атэстацыю, маюць намер адстойваць сваё права на прафесійную дзейнасць.
01.08.2011 Праваабаронцы просяць спэцдакладчыка ААН заступіцца за адвакатаў
Пяць праваабарончых арганізацый Беларусі зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэлы Кнаўль у сувязі з пазбаўленьнем ліцэнзій адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў справы "19 сьнежня".
28.07.2011 Да Змітра Дашкевіча не пускаюць адваката
Намеснік кіраўніка горацкай папраўчай калоніі паведаміў адвакату палітвязня Змітра Дашкевіча, што не пусціць яе да падабароннага.
26.07.2011 У абарону адвакатаў БХК зьвернецца ў ААН
Беларускі Хэльсынскі камітэт будзе інфармаваць спэцдакладчыка ААН па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў пра сытуацыю ў беларускай адвакатуры.
26.07.2011 «Адстрэл» непажаданых адвакатаў працягваецца
Адвакаты палітвязняў Ірыны Халіп і Мікіты Ліхавіда не прайшлі атэстацыю.
05.07.2011 Адваката Дашкевіча не пусьцілі да падабароннага
Адваката асуджанага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча - Дзмітрыя Лаеўскага - 5 ліпеня выставілі з Горацкай калоніі, дзе адбывае 2 гады пазбаўленьня волі яго падабаронны.
28.06.2011 У Беларусі пачалася пазачарговая атэстацыя адвакатаў
Як паведамляе сайт Міністэрства юстыцыі, галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі зацверджаны склады атэстацыйных камісій. У іх уключаны кіраўнікі ўпраўленняў юстыцыі, калегій адвакатаў, суддзі, дэпутаты, прадстаўнікі юрыдычнай навукі.
28.06.2011 Працэс Пачобута: апошняе слова абвінавачанага і прысуд перанесеныя на 5 ліпеня
У судзе Ленінскага раёну Гародні працягваецца працэс па крымінальнай справе журналіста “Газэты выборчай” Андрэя Пачобута. Сёньня адбыліся высутупы адвакатаў. Апошняе слова абвінавачанага і прысуд перанесеныя на 5 ліпеня.
06.06.2011 Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”
Павел Сапелка накіраваў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды Загаду Міністэрства юстыцыі пра пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Ён указвае, што гэты дакумент парушае і міжнародныя прававыя нормы і палажэнні нацыянальнага заканадаўства. Былы адвакат лічыць гэты крок Мінюста чарговай спробай умяшальніцтва ў дзейнасць незалежнага інстытута адвакатуры і расправы з адвакатамі, якія прыйшліся не да спадобы.
31.05.2011 Умовы ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці ў Беларусі
Міжнародная назіральная місія падрыхтавала чарговую сістэматызаваную падборку фактаў, якія ілюструюць ўмяшанне ў дзейнасць адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь. Аналітычная даведка з'яўляецца вынікам адсочвання сітуацыі ў гэтай сферы ў перыяд з 19 лютага па 19 красавіка 2011 года.