Навіны на тэму: права на абарону
31.05.2011 Мінюст правядзе пазачарговую пераатэстацыю адвакатаў
Пра гэта гаворыцца ў загадзе міністэрства ад 30 мая, змешчаным на сайце Мінюста.
18.05.2011 Павел Сапелка: “Суд аказаўся прыдаткам дзяржавы”
Павел Сапелка, былы адвакат кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, пазбаўлены ліцэнзіі падчас следства, сочыць за развіццём справы свайго падабароннага, ходам судовага працэсу, вынясеннем прысуду. Зараз ён таксама спрабуе адаптавацца да новай рэчаіснасці, у якой ён апынуўся пасля пазбаўлення права займацца адвакацкай дзейнасцю.
26.04.2011 Мінюст канчаткова падмяў адвакатуру
Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў 15 красавіка падпісаў загад № 96 "Аб удзеле адвакатаў у адукацыйных мерапрыемствах за межамі Рэспублікі Беларусь". Гэты нарматыўны акт устанаўлівае, што адвакаты могуць пакідаць межы Беларусі "для ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах за межамі Рэспублікі Беларусь толькі па згодзе прэзідыўма адпаведнай калегіі адвакатаў".
21.04.2011 Былы адвакат Уладзімір Тоўсцік не губляе надзею аднавіць ліцэнзію праз суд
Пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі былы адвакат Ірыны Халіп Уладзімір Тоўсцік спрабуе праз суд аднавіць ліцэнзію на працу. 28 красавіка будзе прынята судовае рашэнне ў справе былога адваката.
02.04.2011 Адвакат упершыню з 29 снежня наведала Сяргея Марцалева
Адвакат наведала ў следчым ізалятары КДБ аднаго з абвінавачваемых па справе аб масавых непарадках 19 снежня 2010 году Сяргея Марцалева. Сустрэча з адвакатам адбылася ўпершыню з 29 снежня 2010 году.
30.03.2011 Еўрапейскія юрысты патрабуюць спынення пераследу беларускіх адвакатаў
Еўрапейская асацыяцыя адвакатаў European Criminal Bar Association звярнулася да міністра юстыцыі Віктара Галаванава з нагоды фактаў пераследу шэрагу беларускіх адвакатаў з прычыны іх удзелу ў абароне правоў падазраваных і абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
24.03.2011 Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Тоўсціка
24 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска разглядалася скарга Уладзіміра Тоўсціка на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі. Суд скаргу не задаволіў.
17.03.2011 Еўрапейскія адвакаты накіравалі ліст міністру юстыцыі Беларусі
У лісце, накіраваным міністру Віктару Галаванаву, Рада адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы выказвае занепакоенасць у сувязі з выпадкамі пераследу і ціску на беларускіх адвакатаў і просіць аднавіць ліцэнзіі адвакатаў Паўла Сапелкі, Уладзіміра Тоўсціка, Тамары Гараевай, Таццяны Агеевай і Алега Агеева.
17.03.2011 Еўрапейскія адвакаты накіравалі ліст міністру юстыцыі Беларусі
У лісце, накіраваным міністру Віктару Галаванаву, Рада адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы выказвае занепакоенасць у сувязі з выпадкамі пераследу і ціску на беларускіх адвакатаў. Ліст падпісаў Жорж-Альбер Даль, прэзідэнт Рады адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы.
16.03.2011 Аляксандру Класкоўскаму дазволілі канфідэнцыйную сустрэчу з адвакатам
15 сакавіка нечакана для сябе атрымала магчымасьць для канфідэнцыйнай сустрэчы з падабаронным адвакат Аляксандра Класкоўскага.
15.03.2011 Заява Front Line з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі адвакацкай ліцэнзіі
15 сакавіка Front Line – арганізацыя, дзейнасць якой скіраваная на абарону праваабаронцаў – прыняла заяву з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі права займацца адвакацкай дзейнасцю. Front Line лічыць, што тое, што адбываецца, з'яўляецца спробай аказаць ціск на адвакатаў у Беларусі і абмежаваць іх незалежнасць, а таксама парушае міжнародныя стандарты і нормы, прынятыя Беларуссю.
06.03.2011 Габрыэле Кнауль паведамілі пра перасьлед адваката Сапелкі
Новае паведамленьне аб перасьледзе адвакатаў у Беларусі было накіраванае Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньні незалежнасьці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль 4 сакавіка.
04.03.2011 Выключэнне Паўла Сапелкі з калегіі адвакатаў: меркаванні правабаронцаў
"Гэта беспрэцэдэнтны выпадак ціску на адвакатаў. І выпадак з Паўлам Сапелкам – недвухсэнсоўны сігнал усім іншым адвакатам, якія ўдзельнічаюць у справе па падзеях 19 снежня і іншых палітычна матываваных справах. Гэта папярэджанне ўвогуле ўсім адвакатам краіны. Усе суды па падзеях 19 снежня з гэтага моманту становяцца поўнай фікцыяй. Яны ператвараюцца ў трагічнае шоў, якое ўлада арганізавала для расправы са сваімі апанентамі".
04.03.2011 Павел Сапелка больш не адвакат - трое палітвязняў засталіся без абароны
Рашэннем прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Павел Сапелка быў выключаны з яе шэрагаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасцю ён не зможа. У межах крымінальных справаў па падзеях 19 снежня Павел Сапелка абараняў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча.
28.02.2011 Ціск на адвакатаў працягваецца
Рэспубліканская калегія адвакатаў абмеркавала стыль працы старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанка і прызнала яго непрымальным.