viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Тоўсціка

2011 2011-03-24T13:11:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudmaskouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.

24 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска разглядалася скарга Уладзіміра Тоўсціка на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі. Суд скаргу не задаволіў.

Кваліфікацыйная камісія Мінюста 16 лютага пазбавіла адвакацкіх ліцэнзій адвакатаў, трое з якіх абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках - Уладзіміра Тоўсціка, Тамару Гараеву, Алега Агеева і Таццяну Агееву.

Уладзімір Тоўсцік, у прыватнасці, быў пазбаўлены ліцэнзіі нібыта за адмову абараняць сваю падабаронную Ірыну Халіп – вядомую журналістку, жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Спадар Тоўсцік тады заявіў, што катэгарычна не згодзен з такім тлумачэннем Мінюста, паколькі яго падабаронная сама адмовілася ад яго паслугаў. А паколькі паседжанне кваліфікацыйнай камісіі прайшло без удзелу адваката, у яго не было магчымасці даць свае тлумачэнні. Таму ён абскардзіў рашэнне Мінюста ў судзе.        

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства