viasna on patreon

Ціск на адвакатаў працягваецца

2011 2011-02-28T10:39:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэспубліканская калегія адвакатаў абмеркавала стыль працы старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанка і прызнала яго непрымальным.

Апроч таго калегія лічыць немагчымым далейшае выкананне Пыльчанкам абавязкаў старшыні калегіі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства юстыцыі.

Як адзначае юрыст грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйла, Рэспубліканская калегія адвакатаў не мае права здымаць з пасады старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

- Яго вывелі са складу кваліфікацыйнай камісіі, дзе ён знаходзіўся як старшыня калегіі. Нам вядома што на 19 сакавіка прызначаны агульны сход мінскай гарадской калегіі адвакатаў, на якой будзе разглядацца сітуацыя, што склалася вакол калегіі і яе старшыні. На маю думку працягваецца ціск з боку Міністэрства юстыцыі і органаў крымінальнага пераследу, па справах звязаных з падзеямі на плошчы Незалежнасці 19 снежня.

На мінулым тыдні міністэрства пазбавіла ліцэнзіяў чатырох адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Алега і Таццяну Агеевых, Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву, якія абаранялі фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства