viasna on patreon

Былы адвакат Уладзімір Тоўсцік не губляе надзею аднавіць ліцэнзію праз суд

2011 2011-04-21T15:55:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі былы адвакат Ірыны Халіп  Уладзімір Тоўсцік спрабуе праз суд аднавіць ліцэнзію на працу. 28 красавіка  будзе прынята судовае рашэнне ў справе былога адваката.

«Я вырашыў  прайсці ўсе інстанцыі, нават  Вярхоўны суд, каб дабіцца адмены рашэння Міністэрства юстыцыі. У Паўла Сапелкі сыну 15 гадоў, а майму сыну – 3. Я таксама нясу за яго ў тым ліку и матэрыяльную адказнасць. Дзе працаваць, калі ўсё застанецца ў сіле?  Нават не ўяўляю. Буду спрабаваць уладкавацца хоць куды, можа нейкім юрысконсультам. Шкада кваліфікацыі. Адвакацкая праца гэта юрыдычная праца больш шырокага спектру. Але, можа яшчэ ўсё будзе добра».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства