Еўрапейскія юрысты патрабуюць спынення пераследу беларускіх адвакатаў
Еўрапейская асацыяцыя адвакатаў European Criminal Bar Association звярнулася да міністра юстыцыі Віктара Галаванава з нагоды фактаў пераследу шэрагу беларускіх адвакатаў з прычыны іх удзелу ў абароне правоў падазраваных і абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
“Мы глыбока занепакоеныя спробамі перашкодзіць беларускім адвакатам выконваць іх прафесійныя абавязкі, а таксама з прычыны таго, што асобы, арыштаваныя пасля акцыі пратэсту 19 снежня, уключаючы чатырох былых кандыдатаў у Прэзідэнты, былі пазбаўленыя магчымасці сустрэчы з сваімі абаронцамі. Мы патрабуем, каб Ваша Міністэрства пісьмова пацвердзіла свой намер аб спыненні ўжывання падобных захадаў супраць беларускіх юрыстаў і забеспячэнні доступу арыштаваных да юрыдычнай дапамогі.”