viasna on patreon

Заява Front Line з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі адвакацкай ліцэнзіі

2011 2011-03-15T19:30:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка Front Line – арганізацыя, дзейнасць якой скіраваная на абарону праваабаронцаў – прыняла заяву з нагоды пазбаўлення Паўла Сапелкі права займацца адвакацкай дзейнасцю.  Front Line лічыць, што тое, што адбываецца, з'яўляецца спробай аказаць ціск на адвакатаў у Беларусі і абмежаваць іх незалежнасць, а таксама парушае міжнародныя стандарты і нормы, прынятыя Беларуссю.

Тэкст заявы:

"3 сакавіка 2011 года Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў выключыў са сваіх шэрагаў  адваката-праваабаронцу Паўла Сапелку пасля працяглага ціску з боку беларускага Міністэрства Юстыцыі. Павел Сапелка вядомы юрыст, сябар член Прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які працаваў у юрыдычнай кансультацыі № 2, Савецкага раёна, г. Мінск з 1994 года.

Дадатковая інфармацыя

Ён з'яўляецца законным прадстаўніком трох зняволеных: апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, сп. Андрэя Саннікава, дэмакратычнага актывіста Змітра Дашкевіча і кіраўніка выбарчага штаба былога кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага – Паўла Севярынца.

У выніку рашэння Мінскай гарадской калегіі, Павел Сапелка быў пазбаўлены законнага права працаваць у якасці адваката ў Беларусі. Рашэнне было прынятае пасля некалькіх просьбаў беларускага Міністэрства Юстыцыі прыняць меры дысцыплінарнага ўдзеяння ў дачыненні некалькіх адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы апазіцыйных і дэмакратычных актывістаў, якія падвяргаліся судоваму перасьледу, уключаючы працяглае ўтрыманне пад вартай без доступу да адвакатаў - з часу грамадзянскіх беспарадкаў, пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Да гэтага моманту, Мінская гарадская калегія адвакатаў адмаўлялася выконваць такія просьбы на падставе таго, што не было парушэнняў прафесійных або этычных нормаў.

Апошняму пазбаўленню ліцэнзіі папярэднічала пазбаўленне ліцэнзіі чат чатырох іншых юрыстаў: Алега Агеева, законнага прадстаўніка кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча; яго маці, адвакаткі Таццяны Агеевай, Уладзіміра Тоўсціка й Тамары Гараевай, якія прадстаўлялі інтарэсы журналістаў-праваабаронцаў Ірыны Халіп, жонкі Андрэя Саннікава, якая зараз утрымліваецца пад хатнім арыштам.

Front Line лічыць, што пазбаўленне ліцэнзіі Паўла Сапелкі і іншых адвакатаў-праваабаронцаў напрамую звязана з іх юрыдычнай дзейнасцю ў сферы абароны правоў чалавека, у прыватнасці – з юрыдычнай абаронай зняволеных актывістаў дэмакратычнага руху і іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Front Line лічыць, што такія пазбаўленні ліцэнзій з'яўляюцца спробай запужвання адвакатаў-праваабаронцаў у Беларусі і абмежаваць іх незалежнасць, і, такім чынам, парушаюць міжнародныя праваабарончыя нормы й стандарты, выконваць якія абавязвался Беларусь".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства