Навіны на тэму: права на абарону

25.02.2011 Прысуд Парфянкову абскарджаны

24 лютага адвакат Ігар Папкоўскі падаў скаргу на прысуд, які 17 лютага вынес Фрунзенскі раённы суд актывісту штабу Някляева Васілію Парфянкову.

25.02.2011 Адваката водзяць за нос?

Таццяна Станкевіч, адвакат экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча, з 29 снежня мінулага года не бачыла свайго падабароннага.

23.02.2011 Уладзімір Тоўсцік падаў у суд скаргу на Мінюст

Адвакат Уладзімір Тоўсцік, што абараняў журналістку Ірыну Халіп, падаў скаргу ў суд Маскоўскага раёну Мінска на дзеянні Міністэрства юстыцыі.

Спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў накіраваныя новыя факты пра перасьлед адвакатаў

22.02.2011 Спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў накіраваныя новыя факты пра перасьлед адвакатаў

У дапаўненьне да ранейшай інфармацыі пра спыненьне ліцэнзій на ажыццяўленьне адвакацкай дзейнасьці, выдадзеных Уладзіміру Тоўсціку, Тамары Гараевай, Алегу Агееву і Таццяне Агеевай, спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў сп. Габрыеле Кнаўль накіраваныя новыя факты пра пераслед адвакатаў.

Alliance Defense Fund заклікае Мінюст і Рэспубліканскую калегію адвакатаў спыніць пераслед адвакатаў

21.02.2011 Alliance Defense Fund заклікае Мінюст і Рэспубліканскую калегію адвакатаў спыніць пераслед адвакатаў

Роджэр Кішка, дарадца па прававых пытаннях Alliance Defense Fund, юрыдычнай арганізацыі, якая аб’ядноўвае больш за 1700 юрыстаў, звярнуўся да Міністэрства юстыцыі і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў з патрабаваннем “спыніць карныя дзеянні ў дачыненні да адвакатаў”, якія абараняюць зняволеных у выніку мірных дэманстрацыяў пратэсту па завяршэнні выбараў у снежні 2010 года.

21.02.2011 Мін’юст адпомсьціў Пыльчанку

Старшыня Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка выключаны са складу кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці.

Інфармацыя пра перасьлед адвакатаў накіраваная спецдакладчыку ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў

18.02.2011 Інфармацыя пра перасьлед адвакатаў накіраваная спецдакладчыку ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў

Беларускія праваабарончыя арганізацыі і праваабаронцы ў асабістай якасці, накіравалі інфармацыю аб фактах ціску з боку выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь, якія ставяць пад пагрозу доступ іх кліентаў да эфектыўнай прававой дапамогі і якія ствараюць перашкоды ў адпраўленні правасуддзя, у прыватнасці спыненне ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці, выдадзеных Уладзіміру Тоўсціку , Тамары Гараевай, Алегу Агееву і Таццяне Агеевай.

18.02.2011 У Беларусі склалася сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры, мяркуюць у Мінскай гарадской калегіі адвакатаў

Як паведаміў старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка, 17 лютага на пашыраным пасяджэнні прэзідыума калегіі, якое праходзіла з удзелам кіраўнікоў юрыдычных кансультацый, абмяркоўвалася пытанне аб пазбаўленні чатырох адвакатаў ліцэнзій.

Валянцін Стэфановіч: “Рукамі Мінюста ажыццяўляюцца спробы заткнуць рот адвакацкай супольнасці”

16.02.2011 Валянцін Стэфановіч: “Рукамі Мінюста ажыццяўляюцца спробы заткнуць рот адвакацкай супольнасці”

16 лютага з’явілася інфармацыя пра тое, што Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне пра пазбаўленне ліцэнзіі шэрагу адвакатаў – адвакатаў Ірыны Халіп Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву, адваката Алеся Міхалевіча Алега Агеева і яго маці адваката Таццяну Агееву.

03.02.2011 Саюз адвакатаў Малдовы заступіўся за беларускіх адвакатаў

Саюз адвакатаў Малдовы звярнуўся са зваротам да беларускага Мінюста, старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Беларусі, старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Ціск на адвакатаў - пад увагай Міжнароднай назіральнай місіі

01.02.2011 Ціск на адвакатаў - пад увагай Міжнароднай назіральнай місіі

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантроля за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі падрыхтавала аналітычную запіску, у якой прааналізавала стан адвакатуры ў Беларусі пасля падзей 19 снежня.

Польскія адвакаты падтрымалі беларускіх калег

25.01.2011 Польскія адвакаты падтрымалі беларускіх калег

Камісія па правах чалавека пры Вярхоўнай радзе Адвакацкай палаты Рэспублікі Польшча распаўсюдзіла заяву, у якой выказала сваю глыбокую занепакоенасць паведамленнямі пра тое, што арыштаваныя ў сувязі з пратэстамі, якія адбываліся ў Мінску 19-20 снежня 2010 года, асобы, у тым ліку чатыры кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не забяспечаныя адпаведнымі магчымасцямі для кантакту з адвакатамі, што прадстаўляюць іх інтарэсы.

24.01.2011 Менскіх адвакатаў «трасе» Мін’юст

Міністэрства юстыцыі праводзіць праверку кансультацый Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Назіральнікі не выключаюць, што праверка зьвязана з паводзінамі адвакатаў, якія абараняюць арыштаваных у справе 19 сьнежня.

15.01.2011 У гэтым годзе адвакаты бачылі толькі Вазняка і Фядуту

13 студзеня на допыце ў СІЗА КДБ сустрэлася з Сяргеем Вазняком яго адвакат Ларыса Атаманчук. Па яе словах, Сяргей на самаадчуванне не скардзіўся і выглядаў нармальна. У камеры Вазняка, дзе ўтрымліваецца 5 чалавек (усе астатнія — па іншых справах), ёсць тэлевізар, яму выпісваюць у турму газеты, ёсць магчымасць купляць іх і там. Пра іншых зняволеных інфармацыі менш, а пра некаторых практычна няма.

Пракуратура адмовілася шукаць выкрадальнікаў Палажанкі і Карнова

29.04.2009 Пракуратура адмовілася шукаць выкрадальнікаў Палажанкі і Карнова

Менская пракуратура адказала адмоваю на заяву намесьніцы лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі і яе паплечніка Дзяніса Карнова, якія патрабавалі знайсьці невядомых асобаў, якія іх схапілі, зьбілі і вывезьлі за межы Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства