viasna on patreon

Alliance Defense Fund заклікае Мінюст і Рэспубліканскую калегію адвакатаў спыніць пераслед адвакатаў

2011 2011-02-21T15:45:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/200px-adflogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Роджэр Кішка, дарадца па прававых пытаннях Alliance Defense Fund, юрыдычнай арганізацыі, якая аб’ядноўвае больш за 1700 юрыстаў, звярнуўся да Міністэрства юстыцыі і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў з патрабаваннем “спыніць карныя дзеянні ў дачыненні да адвакатаў”, якія абараняюць зняволеных у выніку мірных дэманстрацыяў пратэсту па завяршэнні выбараў у снежні 2010 года.

“Я вельмі занепакоены з прычыны існуючага стаўлення да юрыстаў... У прыватнасці я пішу пра адвакатаў сп. Сапелку, сп. Тоўсціка, спн. Сямашка і спн. Сідарэнка” – адзначае сп. Кішка.

Прадстаўнік Alliance Defense Fund звяртае ўвагу беларускіх службоўцаў на недапушчальнасць сітуацыі, калі апазіцыйныя кандыдаты “апынуліся за кратамі, а іх адвакаты сталі ахвярамі пераследу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства