Спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў накіраваныя новыя факты пра перасьлед адвакатаў
У дапаўненьне да ранейшай інфармацыі пра спыненьне ліцэнзій на ажыццяўленьне адвакацкай дзейнасці, выдадзеных Уладзіміру Тоўсціку, Тамары Гараевай, Алегу Агееву і Таццяне Агеевай, спецдакладчыку ААН па незалежнасьці суддзяў і адвакатаў сп. Габрыеле Кнаўль накіраваныя новыя факты пра пераслед адвакатаў.
Мінюст вывеў кіраўніка Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанку са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасьці. Гэты загад міністра юстыцыі Галаванава быў апублікаваны на сайце міністэрства 18 лютага.
У звязку з гэтым прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі паведамляюць:” У нас ёсць усе падставы меркаваць, што выключэньне Аляксандра Пыльчанка з Кваліфікацыйнай камісіі выкліканае ягоным каментарыем наконт спыненьня ліцэнзій адвакатаў В. Тоўсціка, Т. Гараевай, А. Агеева і Т. Агеевай. У інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву БелаПАН Аляксандр выказаў сваё меркаванне аб тым, што "ў Беларусі склалася крытычная сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасьці адвакатуры, у сувязі з тым, што "ў дачыненні да чатырох названых адвакатаў ніякіх прадстаўленьняў па іх прафесійнай дзейнасці ў калегію не ўносілася, ніякіх дысцыплінарных вытворчасцяў у дачыненьні да іх не ўзбуджалася". Ён таксама паведаміў, што на пашыраным пасяджэньні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў абмяркоўвалася ініцыятыва Мінюста па прыняцьці правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў. Падобныя правілы, падкрэсліў Аляксандр Пыльчанка "павінны прымацца выключна адвакацкай супольнасцю і ўвесь кіруючы склад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць сітуацыю крытычнай і рэальна пагрозлівай як незалежнасьці адвакатуры як прававога інстытута, так і незалежнасьці адвакатаў у паасобку"