Прысуд Парфянкову абскарджаны
https://spring96.org/be/news/41467
2011
2011-02-25T10:22:27+0200
2011-02-25T10:22:27+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
24 лютага адвакат Ігар Папкоўскі падаў скаргу на прысуд, які 17 лютага вынес Фрунзенскі раённы суд актывісту штабу Някляева Васілію Парфянкову.
Суд палічыў Парфянкова вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня і пакараў 4 гадамі калёніі строгага рэжыму.
Адвакат Папкоўскі мяркуе, што віна ягонага падабароннага не была даказаная: не было ўстаноўлена, што менавіта ён разьбіваў дзьверы Дому ўраду, не было знойдзена рэчавых доказаў гэтага злачынства, і таму тое, што суд пастанавіў спагнаць з Парфянкова 14 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі стратаў, адвакат таксама лічыць несправядлівым.