viasna on patreon

Адваката Дашкевіча не пусьцілі да падабароннага

2011 2011-07-05T17:53:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адваката асуджанага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча - Дзьмітрыя Лаеўскага - 5 ліпеня выставілі з Горацкай калоніі, дзе адбывае 2 гады пазбаўленьня волі яго падабаронны. Абаронцу проста не пусьцілі да Дашкевіча, які знаходзіцца ў штрафным ізалятары (колькі часу - невядома). Адвакат накіроўваецца ў пракуратуру Магілёўскай вобласці, каб абскардзіць дзеянні адміністрацыі Горацкай калоніі.

Як распавяла "Беларускаму партызану" намесьнік старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка, з першага дня знаходжаньня Зьмітра Дашкевіча ў калоніі яна адсылала яму тэлеграмы з напамінам-просьбай напісаць заяву на сустрэчу з адвакатам. Сёння Дзьмітрый Лаеўскі адправіўся ў калонію на сустрэчу з Дашкевічам. Аднак адміністрацыя калоніі не толькі адмовіла ў сустрэчы адваката з кліентам (раз не піша заяву на сустрэчу, значыць, не жадае вас бачыць - менавіта так заявілі адвакату ў калоніі), але нават адмовіліся рэгістраваць заяву Дзьмітрыя Лаеўскага на сустрэчу. Адвакат пайшоў да адміністрацыі калоніі, але ніхто не прадставіўся, а начальнік калоніі выставіў адваката за дзьверы.

"Пра падобныя абуральныя паводзіны адміністрацыі папраўчай установы я яшчэ не чула. Адвакат едзе ў абласную пракуратуру, дзе мае намер абскардзіць дзеянні адміністрацыі калоніі", - адзначыла Наста Палажанка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства