Навіны на тэму: права на абарону
22.02.2012 Мінюст працягвае пазбаўляць адвакатуру незалежнасці
Пасля прыняцця ў новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці” Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь распрацавала новыя Правілы прафесійнай этыкі адвакатаў.
15.02.2012 Да Андрэя Саннікава не пусцілі яго адваката
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Халіп.
01.02.2012 Адвакаты Саннікава звярнуліся ў суд з нагоды нядопуску да падабароннага
Як паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ірына Халіп, 31 студзеня адвакаты падалі ў магілёўскі суд пазоў з нагоды іх нядопуску да Саннікава ў час яго знаходжання ў турме Магілёва.
20.01.2012 Упершыню за 2 месяцы да Саньнікава пусьцілі адваката
20 студзеня адвакатка Марына Кавалеўская наведала ў калёніі «Віцьба-3» свайго падабароннага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
28.11.2011 З-за грамадскага кантролю асудзіць па-хуткаму не атрымался?
Сайт “Вясны” ўжо пісаў пра перашкоды ў працы адвакатаў па справе аб трагічнай смерці гадавалай дзяўчынкі каля мястэчка Старобін Салігорскага раёна. Гэтая справа не належыць да ліку палітычных, але мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту звярнулі сваю ўвагу на недапушчальнасць парушэння права абвінавачанага на дапамогу адваката.
25.11.2011 Кіраўнік Рэспубліканскай калегіі адвакатаў сышла з пасады
22 лістапада 2011 года адбылося пазачарговае пасяджэнне прэзідыума Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, на якім Наталля Андрэйчык заявіла аб спыненні яе паўнамоцтваў на пасадзе старшыні РКА ў сувязі з атрыманым загадам Міністэрства юстыцыі. З 1997 года яна ўзначальвала Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
21.11.2011 Перашкоды ў працы адвакатаў - не толькі па палітычных справах
Салігорскія праваабаронцы сочаць за справай аб трагічнай смерці гадавалай дзяўчынкі. Па дапамогу да прадстаўнікоў БХК звярнулася маці 23-гадовага бацькі дзяўчынкі, абвінавачанага ў забойстве дачкі. Як паведаміла жанчына, сустрэцца са сваім адвакатам абвінавачанаму ўдалося толькі праз два месяцы пасля арышту.
17.11.2011 Адвакат Андрэя Саннікава абскардзіла адмову ў сустрэчы са сваім падабаронным
Адвакат экс-кандыдата ў Прэзідэнта Андрэя Саннікава Марына Кавалеўская абскардзіла ў пракуратуры Магілёўскай вобласці і Дэпартаменце выканання пакаранняў Магілёва і Магілёўскай вобласці адмову начальніка турмы №4 Аляксандра Ламазы ў сустрэчы са сваім падабаронным.
25.10.2011 Мінюст Беларусі не прызнаў новага старшыню МГКА
Як паведаміла прэс-служба ведамства, Міністэрства юстыцыі Беларусі прыпыніла дзеянне рашэнняў агульнага сходу членаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў аб прызначэнні новага старшыні, якое прайшло 22 кастрычніка.
24.10.2011 Што прадракае абранне новага старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў?
Рашэннем агульнага сходу сябраў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў паўнамоцтвы Аляксандра Пыльчанкі ў якасці старшыні калегіі спыненыя. Прадстаўленне Міністэрства юстыцыі прынята да ведама і лічыцца выкананым. Новым старшынёй абраны адвакат Андрэй Санковіч.
19.10.2011 Мінюст спрабуе замяніць старшыню Мінскай гарадской калегіі адвакатаў
На 22 кастрычніка прызначаны агульны сход сябраў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які ёсць вышэйшым органам калегіі. На дадзеным сходзе плануецца разгляд прадстаўлення Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб датэрміновым адкліканні старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі.
30.09.2011 “Адвакатура ў Беларусі з незалежнага інстытута ператворыцца фактычна ў дэпартамент Мінюста”
Да такой высновы пры абмеркаванні бягучай сітуацыі са становішчам адвакатуры ў Беларусі прыйшлі ўдзельнікі Кангрэсу Еўрапейскай Федэрацыі адвакатуры, які праходзіў у верасні ва Уроцлаве. Беларусь на гэтым маштабным мерапрыемстве прадстаўляў вопытны юрыст, пазбаўлены ўладамі права займацца адвакацкай дзейнасцю, Павел Сапелка.
28.09.2011 Змітра Дашкевіча ў глыбоцкай калоніі наведала адвакатка
Сёньня да Змітра Дашкевіча, якога нядаўна перавялі ў глыбоцкую калонію, наведала адвакатка. У мэтах гарантавання бяспекі жыццю і здароўю палітвязня, яго перавялі ў адзіночную камеру. Цяпер умовы ўтрымання Змітра Дашкевіча нармалізаваліся.
27.09.2011 У Аляксандра Крутога зьявіцца адвакат
Інэса Крутая паведаміла, што інтарэсы бацькі будзе абараняць Натальля Мацкевіч.
12.09.2011 Мінюст працягвае папаўняць шэрагі апальных адвакатаў
Пасля таго як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла прадстаўленне аб датэрміновым адкліканні старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі, 2 верасня ён напісаў заяву аб спыненні сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. Абмеркаванне прадстаўлення Мінюста і заявы адваката адбудзецца на агульным сходзе сябраў калегіі, прызначаным на 24 верасня.