Да Андрэя Саннікава не пусцілі яго адваката
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірына Халіп.
Паводле яе словаў, падставай для адмовы ў спатканні зняволенага са сваім адвакатам стала тое, што ён заняты на працы.
Ірына Халіп: “Патлумачылі тым, што Андрэй працуе ў першую змену. Хаця, ён пастаянна працуе ў першую змену, але раней да яго пускалі [адваката]. Выглядае на тое, што ізноў пачынаецца ізаляцыя”.
Што цяпер будзе рабіць адвакат, Ірына пакуль не ведае. Кажа, што яны будуць з ім сустракацца і абмяркоўваць магчымыя варыянты сваіх дзеянняў.
Нагадаем,
экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў асуджаны на 5 гадоў
калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел і кіраванне "масавымі беспарадкамі".
Палітык адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”. Паводле інфармацыі
Ірыны Халіп, 20 лістапада Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні.