viasna on patreon

Адвакат Андрэя Саннікава абскардзіла адмову ў сустрэчы са сваім падабаронным

2011 2011-11-17T12:25:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sannikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Саннікаў

Андрэй Саннікаў

Адвакат экс-кандыдата ў Прэзідэнта Андрэя Саннікава Марына Кавалеўская абскардзіла ў пракуратуры Магілёўскай вобласці і Дэпартаменце выканання пакаранняў Магілёва і Магілёўскай вобласці адмову начальніка турмы №4 Аляксандра Ламазы ў сустрэчы са сваім падабаронным.

Нагадаем, што сёння зранку стала вядома, што Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў Магілёўскай турме №4. Адвакат напісала заяву з просьбай даць дазвол на сустрэчу, аднак атрымала адмову – начальнік калоніі спадар Ламаза спаслаўся на тое, што Андрэй Саннікаў з’яўляецца транзітна-перасыльным зняволеным, і ў сувязі з гэтым адмаўляе ў сустрэчы.

Адвакат Марына Кавалеўская адзначае, што падставаў для адмовы ў сустрэчы не было.

“Раней Андрэй Саннікаў ужо знаходзіўся ў Магілёўскай турме №4 у якасці “транзітнага перасыльнага” і ніякіх перашкодаў падчас шматразовых сустрэчаў і аказанні юрыдычнай дапамогі адвакатам не чынілася. Сённяшняя адмова выклікае абурэнне. Лічу, што адмова ў сустрэчы з маім падабаронным з’яўляецца грубейшым парушэннем”, - гаворыць Марына Kавалеўская.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства