Мінюст Беларусі не прызнаў новага старшыню МГКА
Як паведаміла прэс-служба ведамства,
Міністэрства юстыцыі Беларусі прыпыніла
дзеянне рашэнняў агульнага
сходу членаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў
аб прызначэнні новага старшыні, якое прайшло
22 кастрычніка.
У Міністэрства юстыцыі паступіў шэраг зваротаў,
якія паказваюць, што пры правядзенні
агульнага сходу членаў Мінскай гарадской калегіі
адвакатаў дапушчаны шэраг парушэнняў асноўных
патрабаванняў Рэгламенту агульнага сходу, якія прадугледжваюць парадак
яго правядзення і абрання старшыні калегіі адвакатаў.
Улічваючы выкладзенае, на
падставе артыкула 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры»
пастановай калегіі Міністэрства юстыцыі прыпынена дзеянне
рашэнняў агульнага сходу членаў Мінскай гарадской
калегіі адвакатаў, прынятых 22 кастрычніка 2011. У цяперашні час праводзіцца
праверка.