viasna on patreon

З-за грамадскага кантролю асудзіць па-хуткаму не атрымался?

2011 2011-11-28T12:01:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marhotka_100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка

Сайт “Вясны” ўжо пісаў пра перашкоды ў працы адвакатаў па справе аб трагічнай смерці гадавалай дзяўчынкі каля мястэчка Старобін Салігорскага раёна. Гэтая справа не належыць да ліку палітычных, але мясцовыя прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту звярнулі сваю ўвагу на недапушчальнасць парушэння права абвінавачанага на дапамогу адваката.

Разгляд справы ў Салігорскім раённым судзе пачаўся ячшэ 8-га лістапада. Пасля звароту маці абвінавачанага па дапамогу ў БХК мясцовыя праваабаронцы ўзяліся наладзіць грамадскі кантроль за судовымі паседжаннямі. Зрабіць гэтага аднак не атырмалася з-за пераносу наступнага паседжання на нявызначаную дату. Па словах маці падсуднага, разгляд справы адбудзецца напрыканцы гэтага ці пачатку наступнага году.

На думку салігорскіх праваабаронцаў, перанос паседжанняў на такі доўгі тэрмін, хутчэй за ўсё, звязаны менавіта з публікацыяй інфармацыі пра цікавасць да дадзенага працэсу з боку грамадскасці. Прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка лічыць, што падчас суду маглі выявіцца сур’ёзныя следчыя хібы ды нестыкоўкі, інфармацыя пра якія трапіла б у СМІ. Таму, верагодна, справу было вырашана дапрацаваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства