viasna on patreon

Перашкоды ў працы адвакатаў - не толькі па палітычных справах

2011 2011-11-21T11:56:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/advakaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы сочаць за справай аб трагічнай смерці гадавалай дзяўчынкі, якая мела месца каля гарадскога пасёлка Старобін напачатку жніўня гэтага году. Па дапамогу да прадстаўнікоў Беларускага Хельсінскага камітэту звярнулася маці 23-гадовага бацькі дзяўчынкі, абвінавачанага ў забойстве дачкі. Як паведаміла жанчына, сустрэцца са сваім адвакатам абвінавачанаму ўдалося толькі праз два месяцы пасля арышту. Перашкоды для такіх сустрэч ствараліся Салігорскай пракуратурай, якая не давала адпаведнага дазволу. Далейшыя сустрэчы сталі магчымымі толькі праз рашэнне абласнога суда.

Мясцовыя праваабаронцы пакуль не даюць аніякіх ацэнак дадзенай справе, тым не менш яны заяўляюць аб недапушчальнасці парушэння права абвінавачанага на дапамогу адваката і абяцаюць наладзіць грамадскі кантроль за судовымі паседжаннямі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства