viasna on patreon

Змітра Дашкевіча ў глыбоцкай калоніі наведала адвакатка

2011 2011-09-28T13:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч

Сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч

Сёньня да Змітра Дашкевіча, якога нядаўна перавялі ў глыбоцкую калонію, наведала адвакатка. У мэтах гарантавання бяспекі жыццю і здароўю палітвязня, яго перавялі ў адзіночную камеру. Цяпер умовы ўтрымання Змітра Дашкевіча нармалізаваліся.

Нагадаем, што палітвязня этапавалі з горыцкай калоніі праз следчыя ізалятары двух гарадоў – Магілёва і Віцебска. Умовы ўтрымання вязня падчас этапу праваабарончая супольнасьць ацэньвала, як жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне: Змітра Дашкевіча абмяжоўвалі ў харчаванні і сне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства