viasna on patreon

У Аляксандра Крутога зьявіцца адвакат

2011 2011-09-27T11:37:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Інэса Крутая паведаміла, што інтарэсы бацькі будзе абараняць Натальля Мацкевіч.

Аляксандар Круты прадстаўляў інтарэсы сваёй дачкі на працэсе Кавалёва-Канавалава, які гэтымі днямі праходзіць у менскім Доме правасудзьзя. Сама Інэса не ў стане пастаянна прысутнічаць на працэсе — пасьля выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" Інэса атрымала сур’ёзную траўму галавы.

Сям'я Крутых хоча атрымаць прытулак у Нямеччыне. Заяву ў нямецкую амбасаду ў Менску Аляксандар Круты аднёс некалькі тыдняў таму. Дачка Інэса паведаміла БелаПАН, што ніякай рэакцыі на гэты зварот пакуль няма.

На працэсе Круты выступіў з хадайніцтвам перанесьці разгляд справу, пакуль у Беларусі ня будзе вырашанае пытаньне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня, і ня будзе створаны інстытут прысяжных.

Вечарам 20 верасьня Крутога затрымала міліцыя. Яго зьвінавацілі ў хуліганстве.

22 верасьня судзьдзя Федарцоў, які старшынюе на працэсе Кавалёва-Канавалава, часткова зачытаў пастанову пра затрыманьні Крутога. У дакумэнце сказана, што Аляксандр Круты "17 жніўня, знаходзячыся ў кабінэце адной з мэдычных установаў Менска, наўмысна зьдзейсьніў хуліганскія дзеяньні з асаблівым цынізмам і грэбаваньнем да нормаў маралі". Гэта выявілася ў тым, што ён "выліў зьмесьціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача".

На загад пракурора Аляксандр Круты быў накіраваны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя (Навінкі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства