Адвакаты, якія не прайшлі атэстацыю, маюць намер адстойваць сваё права на прафесійную дзейнасць
Дар'я Ліпкіна, якая абараняла фігуранта крымінальнай справы аб масавых
беспарадках Мікіту Ліхавіда, таксама заявіла БелаПАН, што не згодна з
рашэннем атэстацыйнай камісіі. Нягледзячы на тое што Ліпкіна не прайшла
камісію, яна працягвае сваю дзейнасць. "Атэстацыйная камісія не мае
права што-небудзь вырашаць наконт спынення паўнамоцтваў або працягу
дзейнасці", — растлумачыла адвакат. Згодна з працэдурай матэрыялы працы
атэстацыйнай камісіі перадаюцца ў кваліфікацыйную камісію, якая на іх
падставе павінна прымаць якія-небудзь рашэнні. Гэтыя рашэнні можна
абскардзіць у судовым парадку. "Якое рашэнне будзе наконт мяне, я не
ведаю, але з адмоўным рашэннем, безумоўна, не пагаджуся", — сказала
Ліпкіна.
Рашэнне аб пазачарговай атэстацыі адвакатаў з 15 чэрвеня па 15 верасня
Мінюст прыняў у маі "ў мэтах павышэння адказнасці адвакатаў за выкананне
дзяржаўных функцый па забеспячэнні правоў і свабод фізічных і юрыдычных
асоб, якаснага выканання прафесійных абавязкаў па аказанні
кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі".
Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі, на якім абмяркоўвалася пазбаўленне
адвакацкіх ліцэнзій Ганны Бахціной і Дар'і Ліпкінай, прайшло 26 ліпеня.
30 ліпеня беларускія праваабаронцы накіравалі зварот спецыяльнаму
дакладчыку ААН па пытанні незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле
Кнаўль, у якім выказваюць занепакоенасць бесперапынным націскам на
адвакацкую супольнасць Беларусі.