viasna on patreon

Адвакату зноў не далі сустрэцца з Дашкевічам

2011 2011-08-16T16:24:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 жніўня адвакату ў чарговы раз не дазволілі наведаць у горацкай калёніі зьняволенага на два гады старшыню "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча.

Адміністрацыя калёніі без тлумачэньня прычын адмовіла адвакату ў рэалізацыі неад’емнага права на сустрэчу з падабаронным. Адвакат спрабавала дамагчыся справядлівасьці праз пракуратуру Магілёўскай вобласьці, але і там не знайшла падтрымкі, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Адвакат пакінула шэраг скаргаў, у тым ліку заяву з патрабаваньнем тэрмінова паведаміць пра стан здароўя Дашкевіча і пра магчымасьць сустрэчы Дашкевіча з бацькам. Скаргі былі накіраваныя ў пракуратуру і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў па Магілёўскай вобласьці.

Адвакат ня бачыла Дашкевіча больш за месяц. За гэты час ад Дашкевіча не было ніводнага ліста. Родныя і паплечнікі Дашкевіча баяцца, што здароўе і жыцьцё палітвязьня — пад сур’ёзнаю пагрозаю.

Раней адвакату ўжо двойчы адмаўлялі ў сустрэчы з Дашкевічам.

Ля горацкай папраўчай калёніі № 9 актывісты зладзілі пікет у абарону зьняволенага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча. Былі затрыманыя 14 чалавек.

3 жніўня ў Горках і Дрыбіне (Магілеўская вобласьць) адбываліся суды над удзельнікамі пікету. Бальшыні ўдзельнікаў акцыі прысудзілі пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 17 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства